У Беларусі ўшаноўваюць памяць Слуцкага збройнага чыну
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
27.11.2017 15:55
Зьявілася ініцыятыва па ўсталяваньні помніка героям, якія змагаліся за незалежнасьць краіны.
Foto: streaming www.facebook.com/zm.dashkevich/videos_by
Нядаўна беларуская грамадзкасьць зьбірала сродкі на ўстаноўку помніка Т. Касьцюшку. Магчыма праз некаторы час у краіне зьявіцца першы помнік змагар за незалежнасьць бацькаўшчыны са Случчыны. З год у год расьце колькасьць людзей, якія сьвяткуюць гадавіну Слуцкага збройнага чына. Пачаўся збор подпісаў за ўстаноўку ім помніка.
Слуцкі збройны чын лічыцца спробай узброенай абароны незалежнасьці Беларусі, калі беларускія вайсковыя атрады стрымлівалі наступаючыя савецкія войскі. Першыя баі мелі месца 26-27 лістапада. Супраціў доўжыўся да канца сьнежня. 28–31 сьнежня 1920 году апошнія 1500 беларускіх жаўнераў і афіцэраў сышлі ў Польшчу.
Савецкія ўлады перасьледавалі ўдзельнікаў паўстаньня й замоўчвалі інфармацыю пра тыя падзеі. Беларуская грамадзкасьць даведалася праўду пра Слуцкі збройны чын ужо пасьля распаду СССР. Аднак цяперашняя ўлада не імкнецца ўшаноўваць памяць «слуцкіх герояў». Ініцыятыва тут сыходзіць ад людзей. З года ў года расьце колькасьць зваротаў, прапаноў, акцыяў, прысьвечаных Слуцкаму збройнаму чыну.
Чым гэта выклікана і ці ёсьць шанец, што ў краіне зьявіцца помнік «героям-случакам»? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Аляксандра Лагвінца, аднаго з сузаснавальнікаў грамадзкай ініцыятывы «Дзея», якая пачала збор подпісаў пад устаноўку помніка.
cлухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч