Тэлеканал Белсат адзначыў юбілей 10-годзьдзя
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.12.2017 14:22
-
Белсат адзначыў юбілей 10-годзьдзя.mp3
Белсат - гэта 17 гадзінаў эфіру ў суткі, над падрыхтоўкай якіх працуе амаль 200 чалавек.
Яраслаў Іванюк/radyjo.net
Усё пачыналася пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка трэці раз стаў прэзыдэнтам Беларусі і расправіўся са сваімі апанэнтамі, пасадзіўшы іх у турмы.
З 2007 году тэлеканал у асноўным фінансуецца польскім Міністэрствам замежных справаў. І хоць апошнім часам будучыня Белсату была няпэўнай, то на мінулым тыдні польскі Сэйм вырашыў прызнаць на функцыянаваньне тэлеканалу 20 мільёнаў злотых.
Дырэктар Белсату Агнешка Рамашэўская-Гузы лічыць, што тэлеканал зьяўляецца своеасаблівым праектам і, магчыма, у гэтым заключаецца рэцэпт яго посьпеху.
А. Рамашэўска: Гэта без ніякіх сумненьняў польска-беларуская ініцыятыва – інакш пра гэта ня скажаш. І, на маю думку, гэта першая і самая вялікая, а таксама найбольш стабільная ініцыятыва такога тыпу. Мы ўсе разам працуем ужо 11 гадоў. І гэта ня так, што ў праекце працуе пяць чалавек, зь якіх дзьве зь Беларусі, а тры з Польшчы. Гэта таксама не шматлюдная канфэрэнцыя, якая зьбіраецца раз на паўгоду, дзе абмяркоўваюцца польска-беларускія адносіны. Мы працуем пастаянна. Мы сярод гэтых авантураў, спрэчак, непаразуменьняў, адсутнасьці магчымасьці камунікацыі, але таксама сяброўства – працуем разам штодзённа.
У далучаным гукавым файле выказваньні журналістаў Белсату. З імі размаўляў Яраслаў Іванюк.