Прафсаюзы абяцаюць сачыць за выкананьнем забароны на гандаль па нядзелях
З 1 сакавіка 2018 году буйныя крамы й гандлёвыя цэнтры будуць працаваць толькі дзьве нядзелі ў месяц.
Прафсаюзы будуць сачыць за выкананьнем новых правілаў па забароне гандлю па нядзелях. Нагадаем, у адпаведнасьці з законам, які прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў на мінулым тыдні, з 1 сакавіка буйныя крамы й гандлёвыя цэнтры будуць працаваць толькі ў першую й апошнюю нядзелі месяца. З 1 студзеня 2019 году яны будуць працаваць толькі ў адну нядзелю ў месяцы, а з 2020 году забарона на гандаль будзе распаўсюджвацца на ўсе нядзелі, за выключэньнем сямі ў год.
Тым часам прадстаўнікі некаторых буйных гандлёвых сеткаў плянуюць падоўжыць працоўны час у сваіх крамах. Напрыклад, некаторыя плянуюць адкрываць крамы пасьля поўначы ў нядзелю, або прадоўжыць працоўны час да поўначы ў суботу.
Старшыня прафсаюзу „Салідарнасьць” Альфрэд Буяра (Alfred Bujara) заявіў, што яго прафсаюз будзе імкнуцца да ўнясеньня зьменаў у Закон аб забароне гандлю ў нядзелі, каб ліквідаваць недахопы новага заканадаўства.
Ён падкрэсьліў, што няма ніякага эканамічнага абгрунтаваньня для гэтага, каб адкрываць крамы пасьля поўначы ў нядзелю або падаўжаць працу па суботах.
Альфрэд Буяра нагадаў, што законапраект быў прыняты ў першую чаргу дзеля таго, каб палегчыць працу працаўнікоў гандлю й загарантаваць ім час для сям’і.
За парушэньне закона аб забароне гандлю ў нядзелю пагражае штраф або абмежаваньне волі.
Па нядзелях змогуць працаваць невялікія крамы пры ўмове, што за прылаўкам будзе стаяць сам уласьнік. Працаваць змогуць таксама пякарні, кандытарскія, аўтазаправачныя станцыі, шапікі ў паштовых аддзяленьнях, на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах.
аз