МЗС прад’яўляе рахунак за фінансавую змову
Міністэрства замежных спраў хоча, каб удзельнікі падтасаванага тэндэру вярнулі ў казну 14 мільёнаў злотых.
Тэндэр на абслугоўваньне польскага старшынства ў Эўрапейскім Зьвязе быў падтасаваны. Таму Міністэрства замежных спраў хоча, каб абвінавачаныя аддалі 14 мільёнаў злотых, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Тэндэр на ўсебаковае абслугоўваньне сустрэч і канфэрэнцый, арганізаваных у рамках старшынства Польшчы ў Эўразьвязе, то бок ад 1 ліпеня па 31 сьнежня 2011 году, арганізавала МЗС краіны пад кіраўніцтвам тагачаснага кіраўніка дыпляматыі Радаслава Сікорскага. У тэндэры перамаглі тры кампаніі.
Аднак, хоць кошт паслуг складаў усяго 19 мільёнаў злотых, то міністэрства заплаціла пераможцам тэндэру 34 мільёны злотых.
У выніку сьледзтва пракуратуры й Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро было ўстаноўлена, што тэндэр быў падтасаваны, на што сваю згоду далі таксама тагачасныя супрацоўнікі міністэрства.
Цяпер МЗС хоча, каб удзельнікі фінансавай змовы пасьля вынясеньня прыгавору судом вярнулі ў казну 14 мільёнаў злотых, якія ў яе выніку атрымалі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз