Хрыстос уваскрэс! Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Вялікдзень
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
08.04.2018 07:00
-
Праваслаўны Вялікдзень.mp3
Сьвяточныя набажэнствы ў гонар Уваскрэсеньня Хрыстова адбываюцца ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.
Анна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хрыстос уваскрэс! Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Вялікдзень
01.05.2016 10:36
Сьвяточныя набажэнствы ў гонар Уваскрэсеньня Хрыстова адбываюцца ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.
pixabay.com/CC0
Праваслаўныя вернікі ўсяго сьвету сьвяткуюць сёньня галоўнае хрысьціянскае сьвята – Вялікдзень. Сьвяточныя набажэнствы ў гонар Уваскрэсеньня Хрыстова адбываюцца ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.
У ноч на 1 траўня мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, ачоліў велікоднае набажэнства ў галоўным праваслаўным храме Менска – Сьвята-Духавым катэдральным саборы.
У велікодным пасланьні да духавенства і людзей сьвецкіх мітрапаліт Павел падкрэсьліў, што радасную вестку пра ўваскрэслага Хрыста і магчымасьць яднаньня з ім важна падзяліць «з усімі блізкімі і далёкімі», і тады «ў нас саміх і ў навакольным сьвеце мы ўбачым зьмены да лепшага».
Большасьць усіх вернікаў у Беларусі – праваслаўныя хрысьціяне. Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы сёньня прадстаўлены прыкладна 1,5 тыс. прыходаў у 15 эпархіях. У краіне дзейнічаюць звыш 1,1 тыс. праваслаўных храмаў, больш за 100 цэркваў будуецца.
Сьвяточныя набажэнствы ў гонар Уваскрэсеньня Хрыстова адбываюцца ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.
Большасьць усіх вернікаў у Беларусі – праваслаўныя хрысьціяне. Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы сёньня прадстаўлены прыкладна 1,5 тыс. прыходаў у 15 эпархіях. У краіне дзейнічаюць звыш 1,1 тыс. праваслаўных храмаў, больш за 100 цэркваў будуецца.
У далучаным гукавым файле размова з протаіерэем Сергіем Гардуном пра сэнс і значэньне Пасхі.
ав