Нацменшасьці Беласточчыны адзначылі Сьвята Канстытуцыі 3 траўня (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        04.05.2018 14:26
                    
                                 
                
                    
                
                
                    На адной сцэне сваю культуру прадстаўлялі татары, габрэі, летувісы, украінцы ды беларусы.
                
                
                    
                         photo: З. Косьцін/Беларуская служба ПР
photo: З. Косьцін/Беларуская служба ПР
                     
                
                
                
               
                
                         Танцамі, сьпевамі й прысмакамі кухняў нацыянальных меншасьцяў Беласток адсьвяткаваў Дзень Канстытуцыі. На галоўным пляцы перад Палацам Браніцкіх на адной сцэне сваю культуру прадстаўлялі народы, якія стагодзьдзямі насяляюць Падляшша: татары, габрэі, летувісы, украінцы ды беларусы. А пачалося мерапрыемства супольным выкананьнем групамі выступоўцаў і гледачамі палянэзу.
Сьвяткаваньне Дня Канстытуцыі ў Беластоку адбылося ў межах сумеснай акцыі прадстаўнікоў меншасьцяў ды лякальных уладаў Падляскага ваяводзтва "Wspólna Niepodległa" (Супольная Незалежная).
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл
Зьміцер Косьцін