Ідзе падрыхтоўка да фэстывалю "Басовішча-2018"
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.05.2018 16:17
-
Басовішча-2018_Карпюк-Дамброўска.mp3
20-21 ліпеня ўрочышча Барык на Беласточчыне ўжо 29. раз стане сталіцай беларускай рок-музыкі.
Ілёна Карпюк-Дамброўскаяradyjo.net/Я.Іванюк
20-21 ліпеня ўрочышча Барык непадалёк Гарадка на Беласточчыне ўжо 29. раз стане сталіцай беларускай рок-музыкі. Адбудзецца чарговае "Басовішча", да якога падрыхтоўка ўжо трывае, а арганізатары зь Беларускага аб’яднаньня студэнтаў што й раз у сацыяльных сетках аб’яўляюць чарговыя пункты праграмы сёлетняга фэстывалю.
Нашым госьцем зьяўляецца сябра журы й шматразовая арганізатарка „Басовішча” Ілёна Карпюк-Дамброўская.
На яе думку, фэстываль няшмат будзе адрозьнівацца ад мінулагодніх.
Гутарка Яраслава Іванюка з арганізатаркай - у далучаным файле.