Logo Polskiego Radia
Print

Працягваюцца пратэсты супраць апаганьваньня Курапатаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.08.2018 19:33
  • Курапаты.mp3
«У нашай беларускай традыцыі ніколі не даходзіла да такога нахабнага зьневажаньня масавага пахаваньня».
Абарона Курапатаў Абарона Курапатаў radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Працягваецца абарона народнага мэмарыяла ахвяраў сталінскага тэрору ў Курапатах. Прадстаўнікі апазыцыйных партый і неабыякавыя грамадзяне ўжо трэці месяц змагаюцца супраць працы забаўляльнага комплексу «Паедзем-паядзім».
Скандальна вядомы рэстаран знаходзіцца на адлегласьці 50 мэтраў ад месца масавых расстрэлаў. У пэрыяд з 1937 па 1941 год пад Менскам ва ўрочышчы Курапаты катамі Наркамата Ўнутраных Спраў БССР было расстраляна ад 30 да 250 тысяч чалавек.
Пачынаючы ад 31 траўня актывісты няспынна нясуць варту каля ўезду ў забаўляльны комплекс. Апазыцыйныя партыі дасягнулі дамоўленасьць аб тым, што варта каля рэстарана будзе чаргавацца паміж рознымі палітычнымі сіламі.
У нядзелю 12 жніўня варту забясьпечвала Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ. Працягвае намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.
13.08 KURAPATY 1 (21.00) – 1.47
13.08 KURAPATY 1 (15.30) – 1.25
Юрась Беленькі: Зараз адбываецца варта каля рэстарана «Паедзем-паядзім» стаяць нашыя людзі, папярэджваюць магчымых наведвальнікаў аб тым, што побач знаходзіцца народны мэмарыял – месца згубы ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Актывісты распавядаюць аб тым, што гэты рэстаран пабудаваны ў ахоўнай зоне незаконна. Праца рэстарана – гэта сапраўдны выклік беларускаму грамадзтву. У нашай беларускай традыцыі ніколі не даходзіла да такога нахабнага зьневажаньня масавага пахаваньня.
Варта, якая працягваецца ўжо доўгі час, дала вынік. Мы заўважылі, што выпадковых наведвальнікаў тут, практычна, няма. У рэстарана прыяжджаюць адны і тыя ж людзі. Мы іх ведаем, мы зафіксавалі нумары іх машыны, яны зьвязаныя з бізнэсам Зайдэса.
Польскае Радыё: Як Вы ставіцеся да магчымасьці пошуку кампрамісу з уладальнікамі рэстарана?
Юрась Беленькі: Ня можа быць ніякага кампрамісу з тымі, хто дэманстратыўны ігнаруе элемэнтарныя чалавечыя пачуцьці, чалавечае стаўленьне да нявінных ахвяраў і да тых хто груба парушае закон!
На ўзроўні дзяржавы мусіць быць адназначна заяўлена – быў парушаны закон і яго трэба аднавіць. Незаконную пабудову зьнесьці! (…)
Першая абарона Курапатаў адбывалася ў пачатку 2000-ых гадоў, падчас будаўніцтва менскай кальцавой дарогі, якая будавалася наўпрост цераз урочышча.
Чарговы раз актывісты распачалі абарончую варту ў лютым сакавіку 2017 году. У 2017 годзе актывісты пратэставалі супраць будаўніцтва офіснага будынку. Тагачасны працэс завяршыўся пасьпяхова – будаўніцтва было згорнутае.
Працягваюць удзельнікі нядзельнай варты каля рэстарана «Паедзем-паядзім».
13.08. KURAPATY 2 -1.38
Натальля Басалыга-Гарачка: З першага дня абароны Курапатаў я вяду стрымы, а таксама раблю здымкі і потым запампоўваю інфармацыю ў групу ў Facebook «Беларускі фронт – абарона Курапатаў». Трэба фіксаваць усё, што тут адбываецца, бо часам даходзіць нават да боек.
Падчас назіраньня, мы заўважылі што прыяжджаюць увесь час тыя ж самыя людзі, часам на адной машыне прыяжджаюць розныя людзі. Я перакананая, што гэта найміты Зайдэса, бо калі прыяжджаюць выпадковыя людзі, пасьля размовы з намі, яны зьяжджаюць адсюль.
Уладзімер Плотнікаў: Курапаты я абараняю з 2001 году. Для мяне гэта вельмі асабістая месца. Падчас рэпрэсій 1930-ых гадоў забралі трох гадоў маёй матухны. Мы дагэтуль ня ведаем, што з імі зарабілі й дзе іх пахавалі. Матка дагэтуль плача згадваючы тыя часы…
У 1990-ыя я паставіў тут тры крыжы, для нас гэта магіла нашых сваякоў.
Пакуль я хаджу, пакуль я трымаюся на нагах – я буду сюды прыходзіць і змагацца з гэтай нечысьцю! (…)
Нягледзячы на тое, што канфлікт вакол працы рэстарана «Паедзем-паядзім» цягнецца ўжо трэці месяц, абаронцы Курапатаў не губляюць надзеі й вераць у сваю перамогу.
Нагадаем, Курапаты наведаў наш калега Эдуард Жолуд.

Працягваецца абарона народнага мэмарыялу ахвяраў сталінскага тэрору ў Курапатах. Прадстаўнікі апазыцыйных партый і неабыякавыя грамадзяне ўжо трэці месяц змагаюцца супраць працы забаўляльнага комплексу «Паедзем паядзім».

Актывісты
Актывісты КХП-БНФ падчас варты

Скандальна вядомы рэстаран знаходзіцца на адлегласьці 50 мэтраў ад месца масавых расстрэлаў. У пэрыяд з 1937 па 1941 год пад Менскам ва ўрочышчы Курапаты катамі Наркамата Ўнутраных Спраў БССР было расстраляна ад 30 да 250 тысяч чалавек.

Пачынаючы ад 31 траўня актывісты няспынна нясуць варту каля ўезду ў забаўляльны комплекс.

Курапаты
Курапаты

Апазыцыйныя партыі дасягнулі дамоўленасьці аб тым, што варта каля рэстарана будзе чаргавацца паміж рознымі палітычнымі сіламі. У нядзелю 12 жніўня яе забясьпечвала Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ. Працягвае намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

Юрась Беленькі: Зараз адбываецца варта каля рэстарана «Паедзем паядзім» ,стаяць нашыя людзі. Папярэджваюць магчымых наведвальнікаў аб тым, што побач знаходзіцца народны мэмарыял – месца згубы ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Актывісты распавядаюць аб тым, што гэты рэстаран пабудаваны ў ахоўнай зоне незаконна. Праца рэстарана – гэта сапраўдны выклік беларускаму грамадзтву. У нашай беларускай традыцыі ніколі не даходзіла да такога нахабнага зьневажаньня масавага пахаваньня.

Варта, якая працягваецца ўжо доўгі час, дала вынік. Мы заўважылі, што выпадковых наведвальнікаў тут, практычна, няма. У рэстаран прыяжджаюць адны і тыя ж людзі. Мы іх ведаем, мы зафіксавалі нумары іх машын, яны зьвязаныя з бізнэсам Зайдэса.

Намесьнік
Намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі


Польскае Радыё: Як Вы ставіцеся да магчымасьці пошуку кампрамісу з уладальнікамі рэстарана?

Юрась Беленькі: Ня можа быць ніякага кампрамісу з тымі, хто дэманстратыўны ігнаруе элемэнтарныя чалавечыя пачуцьці, чалавечае стаўленьне да нявінных ахвяраў і да тых, хто груба парушае закон!

На ўзроўні дзяржавы мусіць быць адназначна заяўлена – быў парушаны закон і яго трэба аднавіць. Незаконную пабудову зьнесьці! (…)

Першая абарона Курапатаў адбывалася ў пачатку 2000-ых гадоў, падчас будаўніцтва менскай кальцавой дарогі, якая будавалася наўпрост цераз урочышча.

/

Чарговы раз актывісты распачалі абарончую варту ў лютым 2017 году. У той час актывісты пратэставалі супраць будаўніцтва офіснага цэнтру. Тагачасны пратэст завяршыўся пасьпяхова – будаўніцтва было згорнутае. Працягваюць удзельнікі нядзельнай варты каля рэстарана.

Рэстаран
Рэстаран «Паедзем паядзім»

Натальля Басалыга-Гарачка: З першага дня абароны Курапатаў я вяду стрымы, а таксама раблю здымкі й потым запампоўваю інфармацыю ў групу ў Facebook «Беларускі фронт – абарона Курапатаў». Трэба фіксаваць усё, што тут адбываецца, бо часам даходзіць нават да боек.

Падчас назіраньня, мы заўважылі што прыяжджаюць увесь час тыя ж самыя людзі, часам на адной і той жа машыне прыяжджаюць розныя людзі. Я перакананая, што гэта найміты Зайдэса, бо калі прыяжджаюць выпадковыя людзі, пасьля размовы з намі, яны зьяжджаюць адсюль.

Рэстаран
Рэстаран «Паедзем паядзім»

Уладзімер Плотнікаў: Курапаты я абараняю з 2001 году. Для мяне гэта вельмі асабістая месца. Падчас рэпрэсій 1930-ых гадоў забралі трох братоў маёй матухны. Мы дагэтуль ня ведаем, што з імі зарабілі й дзе іх пахавалі. Матка дагэтуль плача згадваючы тыя часы…

У 1990-ыя я паставіў тут тры крыжы, для нас гэта магіла нашых сваякоў.

Пакуль я хаджу, пакуль я трымаюся на нагах – я буду сюды прыходзіць і змагацца з гэтай нечысьцю! (…)

Наведвальнікі
Наведвальнікі
Наведвальнікі «Паедзем паядзім»

Нягледзячы на тое, што канфлікт вакол працы рэстарана «Паедзем паядзім» цягнецца ўжо трэці месяц, абаронцы Курапатаў не губляюць надзеі й вераць у сваю перамогу.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт