Logo Polskiego Radia
Print

Польскія і беларускія мастакі малююць Вільню

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 25.08.2018 15:30
У сталіцы Літвы праходзіць пленэр Art and Vilnius 2018.
ВільняВільняФота: pixabay.com/Public Domain CC0

У Вільні пачаўся мастацкі пленэр Art and Vilnius 2018. Арганізатарамі пленэра выступілі: Таварыства беларускай культуры ў Літве, Асацыяцыя „Крывія“ і Культурны цэнтар імя Якуба Коласа. Пленэр прысьвечаны 100-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі і будзе праходзіць да 29 жніўня. Сярод яго ўдзельнікаў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, мастакі Глеб Отчык, Сьвятлана Баранкоўская, Сьвятлана Ўрублеўская, Тацьцяна Козік, два мастакі з польскага Падляшша Віктар Кабац, Мірослаў Здрайкоўскі і інш.

Усяго ў пленэры возьмуць удзел каля 12 мастакоў.

Як паведаміў адзін з арганізатараў пленэра старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандар Адамковіч, усе пленэрныя дні мастакі будуць маляваць Вільню, і толькі ў нядзелю, 26 жніўня, яны паедуць на радзіму Францішка Багушэвіча ў Сьвіраны і там творча правядуць адзін дзень.

Racyja.com/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт