Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве паўстане Музэй гісторыі Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.10.2018 18:10
  • Музэй гісторыі Польшчы.mp3
«Будуючы музэй, мы выконваем свой абавязак перад тымі, хто будаваў Польшчу, перад тымі хто ваяваў за Польшчу й перад тымі, хто яе для нас уваскрэсіў».
Будучы Музэй гісторыі ПольшчыБудучы Музэй гісторыі ПольшчыPAP/Tomasz Gzell

На тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі адбылася ўрачыстая цырымонія падпісаньня заснавальніцкага акту, а таксама мураваньне краевугольнага каменя пад будову Музэя гісторыі Польшчы. Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел польскія палітыкі, гісторыкі, а таксама прадстаўнікі розных канфэсій.
Дырэктар Музэя гісторыі Польшчы Роберт Костка падкрэсьліў, што экспазыцыя музэю будзе стварацца абапіраючыся на дзьве каштоўнасьці, гэта нацыянальная спадчына й свабода. Гаворыць дырэктар Музэю гісторыі Польшчы Роберт Костка:
- Нацыянальнае спадчына – гэта вельмі важнае паняцьце, і яно няпростае. Польскасьць стваралі таксама і тыя людзі, які паходзілі зь іншых народаў. Тыдзень таму мы годна пахавалі адмірала Ўнруга. Ён быў патомкам нямецкай пратэстанцкай шляхты, якая ў пошуках свабоды, ў канцы XVI стагодзьдзя перасялілася ў Вялікапольшчу. У нашай гісторыі мноства прозьвішчаў, якія гучаць не па-польску.
Варта прыглядзецца нашым складаным адносінам з усходнімі суседзямі. Нашыя стасункі вынікаюць яшчэ зь Ягелонскай уніі. Рэч Паспалітая на працягу стагодзьдзяў была домам для габрэяў, татараў, армян і для іншых этнічных, нацыянальных ды рэлігійных груп. – прамаўляў дырэктар Музэю гісторыі Польшчы Роберт Костка.
Музэй гісторыі Польшчы паўстане ў Варшаўскай Цытадэлі, дзе ўжо дзейнічае Музэй Войска Польскага, Катынскі Музэй ды іншыя асьветніцкія ўстановы. Новы музэй стане інтэгральнай часткай велічэзнага музэйнага комплексу. Агулам на 30 гектарах Варшаўскай цытадэлі паўстане значнае месца рэкрэацыі й адпачынку варшавякаў.
Старшыня Рады міністраў Польшчы Матэвуш Маравецкі, пераконваў у тым, што новы музэй павінен нагадваць пра ўнёсак польскага народа ў станаўленьне эўрапейскай цывілізацыі. Гаворыць прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.
- Нарэшце мы зможам апавядаць нашу цудоўную гісторыя пра саміх сябе.
Палякі, як ніякі іншы народ на сьвеце не маюць чаго саромецца.
На гэта ёсьць дзьве асноўныя прычыны. Па-першае, Польшча зрабіла для Сьвету вельмі многа дабра, дабра для Сьвету й для Эўропы. Адначасова, Польшча не ўчыняла вялікага зла. Вядома, яно здаралася, але ў параўнаньні зь многімі іншымі краінамі, зь іншымі народамі, яно было на абсалютна іншым узроўні.
І гэтую гісторыю, праўдзівую гісторыю, дзе мы былі аратарамі свабоды Эўропы, дзе мы былі папярэднікамі еднасьці Эўропы, трэба расказваць на нашай мове! – заявіў прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Музэй гісторыі Польшчы будзе адным з самых сучасных у Польшчы і агулам у Эўропе. Комплекс будзе складацца як мінімум з чатырох наземных ды двух падземных памяшканьняў. Пастаянная выстава будзе займаць паверхню плошчай 7 тысяч квадратных мэтраў. Гэтая экспазыцыя стане найбуйнейшай у Польшчы.
У новым музэі заплянавана месца для правядзеньня часовых выставак. Таксама ў Музэі гісторыі Польшчы будзе дзейнічаць канфэрэнцыйны цэнтар ды кіна-тэатральнай заля. Лічыцца, што Музэй гісторыі Польшчы штогод будзе наведваць як мінімум паўмільёна гасьцей.
Віцэ-прэм’ер, міністар нацыянальнай спадчыны і вышэйшай адукацыі Пятро Глінскі зьвярнуў увагу на тое, што Польшча заслугоўвае гэты музэй. Гаворыць Пятро Глінскі.
- Падпісываючы сёньня заснавальніцкі акт, ніхто з нас не мае нават дробнага сумневу ў тым, што Польшча заслужыла гэты музэй.
Будуючы Музэй гісторыі Польшчы, мы выконваем свой абавязак перад тымі, хто будаваў Польшчу, перад тымі хто ваяваў за Польшчу й перад тымі хто яе для нас уваскрэсіў.
Таксама, будуючы гэты музэй, мы будуем Польшчу для будучага пакаленьня, для будучых палякаў – Заявіў віцэ – прэм’ер Пятро Глінскі.
Музэй гісторыі Польшчы, гэта самы буйны інвэстыцыйны праект Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Музэй павінен будзе даходліва прадставіць увесь больш чым тысячагадовы ход польскай гісторыі.
Паводле пляну першыя наведвальнікі трапяць у музэй ужо ў 2021 годзе.

На тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі адбылася ўрачыстая цырымонія падпісаньня заснавальніцкага акту, а таксама мураваньне краевугольнага каменя пад будову Музэя гісторыі Польшчы. Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел польскія палітыкі, гісторыкі, а таксама прадстаўнікі розных канфэсій.

Дырэктар Музэя гісторыі Польшчы Роберт Костра падкрэсьліў, што экспазыцыя музэю будзе стварацца абапіраючыся на дзьве каштоўнасьці, гэта нацыянальная спадчына й свабода.

Роберт Костра: Нацыянальнае спадчына – гэта вельмі важнае паняцьце, і яно няпростае. Польскасьць стваралі таксама і тыя людзі, які паходзілі зь іншых народаў.

Дырэктар
Дырэктар Музэя гісторыі Польшчы Роберт Костра

Тыдзень таму мы годна пахавалі адмірала Ўнруга. Ён быў патомкам нямецкай пратэстанцкай шляхты, якая ў пошуках свабоды, ў канцы XVI стагодзьдзя перасялілася ў Вялікапольшчу. У нашай гісторыі мноства прозьвішчаў, якія гучаць не па-польску.

Варта прыглядзецца нашым складаным адносінам з усходнімі суседзямі. Нашыя стасункі вынікаюць яшчэ зь Ягелонскай уніі. Рэч Паспалітая на працягу стагодзьдзяў была домам для габрэяў, татараў, армян і для іншых этнічных, нацыянальных ды рэлігійных груп.

Музэй гісторыі Польшчы паўстане ў Варшаўскай Цытадэлі, дзе ўжо дзейнічае Музэй Войска Польскага, Катынскі Музэй ды іншыя асьветніцкія ўстановы. Новы музэй стане інтэгральнай часткай велічэзнага музэйнага комплексу. Агулам на 30 гектарах Варшаўскай цытадэлі паўстане значнае месца рэкрэацыі й адпачынку варшавякаў.

Старшыня Рады міністраў Польшчы Матэвуш Маравецкі, пераконваў у тым, што новы музэй павінен нагадваць пра ўнёсак польскага народа ў станаўленьне эўрапейскай цывілізацыі.

Матэвуш Маравецкі: Нарэшце мы зможам апавядаць нашу цудоўную гісторыя пра саміх сябе. Палякі, як ніякі іншы народ на сьвеце не маюць чаго саромецца.

Прэм'ер
Прэм'ер Маравецкі падчас урачыстасьці

На гэта ёсьць дзьве асноўныя прычыны. Па-першае, Польшча зрабіла для Сьвету вельмі многа дабра, дабра для Сьвету й для Эўропы. Адначасова, Польшча не ўчыняла вялікага зла. Вядома, яно здаралася, але ў параўнаньні зь многімі іншымі краінамі, зь іншымі народамі, яно было на абсалютна іншым узроўні.

І гэтую гісторыю, праўдзівую гісторыю, дзе мы былі аратарамі свабоды Эўропы, дзе мы былі папярэднікамі еднасьці Эўропы, трэба расказваць на нашай мове!

Музэй гісторыі Польшчы будзе адным з самых сучасных у Польшчы й агулам у Эўропе. Комплекс будзе складацца як мінімум з чатырох наземных ды двух падземных памяшканьняў. Пастаянная выстава будзе займаць паверхню плошчай 7 тысяч квадратных мэтраў. Гэтая экспазыцыя стане найбуйнейшай у Польшчы.

У новым музэі заплянавана месца для правядзеньня часовых выставак. Таксама ў Музэі гісторыі Польшчы будзе дзейнічаць канфэрэнцыйны цэнтар ды кіна-тэатральнай заля.

Урачыстасьць
Урачыстасьць заклданьня краевугольнга каменя

Лічыцца, што Музэй гісторыі Польшчы штогод будзе наведваць як мінімум паўмільёна гасьцей.

/

Віцэ-прэм’ер, міністар нацыянальнай спадчыны й культуры Пятро Глінскі зьвярнуў увагу на тое, што Польшча заслугоўвае гэты музэй.

Пятро Глінскі: Падпісываючы сёньня заснавальніцкі акт, ніхто з нас не мае нават дробнага сумневу ў тым, што Польшча заслужыла гэты музэй.

Віцэ-прэм’ер,
Віцэ-прэм’ер, міністар нацыянальнай спадчыны й культуры Пятро Глінскі

Будуючы Музэй гісторыі Польшчы, мы выконваем свой абавязак перад тымі, хто будаваў Польшчу, перад тымі хто ваяваў за Польшчу й перад тымі, хто яе для нас уваскрэсіў.

Таксама, будуючы гэты музэй, мы будуем Польшчу для будучага пакаленьня, для будучых палякаў.

Музэй гісторыі Польшчы, гэта самы буйны інвэстыцыйны праект Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

Музэй павінен будзе даходліва прадставіць увесь больш чым тысячагадовы ход польскай гісторыі.Паводле пляну першыя наведвальнікі трапяць у музэй ужо ў 2021 годзе.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт