Logo Polskiego Radia
Print

Справа «добраўпарадкаваньня» Вайсковых могілак вяртаецца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.10.2018 14:34
  • Вайсковыя могілкі.mp3
Прыход Аляксандра Неўскага без дазволу пачаў чысьціць тэрыторыю вакол хрысьцільні, якую нядаўна рэканструяваў.
Новыя надмагільныя пліты вакол хрысьцільні.Новыя надмагільныя пліты вакол хрысьцільні.фота: Алена Каткова

Справа «добраўпарадкаваньня» Вайсковых могілак вяртаецца. Гэтым разам «парадак» наводзіць царква. Прыход Аляксандра Неўскага без дазволу пачаў чысьціць тэрыторыю вакол хрысьцільні, якую нядаўна рэканструяваў. Дэмантуюцца чужыя надмагільлі, а замест іх кладуцца аднатыпныя пліты з праваслаўнымі крыжамі, на якіх часта няма нават імён і прозьвішчаў. Валанцёры падкрэсьліваюць, што царква не зважае на тое, якой веры быў пахаваны чалавек, і ці ўвогуле ён быў веруючы.
Пра Вайсковыя могілкі стала гучна паўгоду таму. Царкве Аляксандра Неўскага стаў не падабаецца стан нэкраполіі. Царква выступіла з ініцыятывай па іх добраўпарадкаваньні. Да справы далучыўся Спэцкамбінат. Аднак усё было незаконны – нагадвае чалец ініцыятыўнай групы па абароне Вайсковых могілак Алена Каткова.
А. Каткова: Царква з Апякунскай радай робяць крок – ініцыююць праект па рэканструкцыі Вайсковых могілак. Праект распрацавалі, падалі на разгляд у Мінкульт. Ён яшчэ на разглядзе, аднак Спэцкамбінат распачаў дэмантаж, які назвалі добраўпарадкаваньнем.
Генэральная пракуратура знайшла правапарушэньні і працы спыніла. У выніку спэцкамбінат перастаў нішчыць помнікі.
У праекце царквы праца на могілках падзеленая на бліжэйшыя гады. У плянах на гэты год была рэканструкцыя старой хрысьцільні. Працы па яе аднаўленьні былі закончаныя на пачатку верасьня. У плянах было таксама ўпарадкаваньне тэрыторыі вакол хрысьцільні, але ў той час пракуратура спыніла працы на Вайсковых могілках. Нягледзячы на гэта царква цяпер сама, без удзелу Спэцкамбіната, пачала прыбіраць тэрыторыю вакол хрысьцільні. Прыборка – гэта нішто іншае як дэмантаж старых магільных пліт. Замест іх кладуцца аднатыпныя пліты з праваслаўнымі крыжамі, на якіх часта няма нават імён і прозьвішчаў.
Актывісты зьвярталіся з лістом да Апякунская рады пры царкве, але адказу не атрымалі. Афіцыйны ліст быў таксама накіраваны да мітрапаліта. Таксама без адказу.
Алена Каткова адзначае яшчэ адзін момант: паміж Спэцкамбінатам і царквой есьць падзел тэрыторыі: «Калі мы працавалі ля царквы прэтэнзіі да нас мела адміністрацыя могілак і царкоўны стораж (пагражалі выклікам міліцыі). Каб мы нічога не чапалі. Чужое. Царква сама зробіць. То бок, ня трэба ім валанцёрская дапамога і прыведзеныя ў парадак намі магілы. Зусім іншыя мэты».
Акрамя новага этапу «добраўпарадкаваньня» вакол хрысьцільні, вяртаецца справа шыльдаў з просьбай аднавіць зьнішчаныя магілы.
А. Каткова: На магілы пачалі вяртацца старыя шыльды, якія на самым пачатку вешалі на старыя магілы. Пасьля рэакцыі пракуратуры шыльды зьніклі. Валанцёры спакойна працавалі, аднаўлялі магілы. А цяпер назад вярнулі старыя шыльды з просьбай, каб сваякі прыйшлі і яшчэ нешта зрабілі з магіламі, на якіх мы пафарбавалі крыжы, кветнікі прывялі ў парадак, агароджы таксама. Іх зноў не задавальняе іх стан. Пакуль мы ня ведаем чаму, на якой падставе шыльды вернутыя на месца.
Спадарыня Алена таксама адзначае, што валанцёрскі рух спаў. Валанцёры працуюць толькі кропкава 2-3 дні на тыдзень. «На жаль, людзі выдыхнуліся», – гаворыць актывістка.

Гэтым разам «парадак» наводзіць царква. Прыход Аляксандра Неўскага без дазволу пачаў чысьціць тэрыторыю вакол хрысьцільні, якую нядаўна рэканструяваў. Вакол хрысцільні царкоўныя рабочыя кладуць дарожку. Усе надмагільлі, што былі паабапал хрысьцільні, замененыя аднатыпнымі плітамі, умантаванымі у дарожку, пакладзеныя пад ногі. У сваю чаргу надмагільлі побач з новай дарожкай мяняюць на невысокія праваслаўныя крыжы. Валанцёры падкрэсьліваюць, што царква не зважае на тое, якой веры быў пахаваны чалавек, і ці ўвогуле ён быў веруючы.

Пра Вайсковыя могілкі стала гучна паўгоду таму. Царкве Аляксандра Неўскага стаў не падабаецца стан нэкраполіі. Царква выступіла з ініцыятывай па іх добраўпарадкаваньні. Да справы далучыўся Спэцкамбінат. Аднак усё было незаконна – нагадвае чалец ініцыятыўнай групы па абароне Вайсковых могілак Алена Каткова.

А. Каткова: Царква з Апякунскай радай робяць крок – ініцыююць праект па рэканструкцыі Вайсковых могілак. Праект распрацавалі, падалі на разгляд у Мінкульт. Ён яшчэ на разглядзе, аднак Спэцкамбінат КБА распачаў дэмантаж, які назвалі добраўпарадкаваньнем. Арганізацыя пачала працы па "добраўпарадкаваньню" ў пачатку чэрвеня гэтага года без адмысловай навукова-праектнай дакумэнтацыі, якая б дазваляла займацца рамотна-рэстаўрацыйнымі працамі. У Мінкульт Спэцкамбінат КБА падаў толькі дакумэнты па інвэнтарызацыі могілак. Але гэтых дакумэнтаў недастаткова, каб лічыць законнымі дзеяньні Спэцкамбіната.

Генэральная пракуратура знайшла правапарушэньні і працы спыніла. У выніку спэцкамбінат перастаў нішчыць помнікі.

У праекце царквы праца на могілках падзеленая на бліжэйшыя гады. У плянах на гэты год была рэканструкцыя старой хрысьцільні. Працы па яе аднаўленьні былі закончаныя на пачатку верасьня. У плянах было таксама ўпарадкаваньне тэрыторыі вакол хрысьцільні, але ў той час пракуратура спыніла працы на Вайсковых могілках. Нягледзячы на гэта царква цяпер сама, без удзелу Спэцкамбіната, пачала прыбіраць тэрыторыю вакол хрысьцільні. Прыборка – гэта нішто іншае як дэмантаж старых магільных пліт. Замест іх кладуцца аднатыпныя пліты з праваслаўнымі крыжамі, на якіх часта няма нават імён і прозьвішчаў.

/

Фота: Надмагільлі побач з новай дарожкай мяняюць на невысокія праваслаўныя крыжы.

Актывісты зьвярталіся з лістом да Апякунская рады пры царкве, але адказу не атрымалі. Афіцыйны ліст быў таксама накіраваны да мітрапаліта. Таксама без адказу.

Алена Каткова адзначае яшчэ адзін момант: паміж Спэцкамбінатам і царквой ёсьць падзел тэрыторыі: «Калі мы працавалі ля царквы, прэтэнзіі да нас мела адміністрацыя могілак і царкоўны стораж (пагражалі выклікам міліцыі). Каб мы нічога не чапалі. Чужое. Царква сама зробіць. То бок, ня трэба ім валанцёрскай дапамогі і прыведзеных у парадак намі магілы. Зусім іншыя мэты».

Прапановы
Прапановы таго, як павінна выглядаць тэрыторыя вакол царквы на Вайсковых могілках.

Акрамя новага этапу «добраўпарадкаваньня» вакол хрысьцільні, вяртаецца справа шыльдаў з просьбай аднавіць зьнішчаныя магілы.

А. Каткова: На магілы пачалі вяртацца старыя шыльды, якія на самым пачатку вешалі на старыя магілы. Пасьля рэакцыі пракуратуры шыльды зьніклі. Валанцёры спакойна працавалі, аднаўлялі магілы. А цяпер назад вярнулі старыя шыльды з просьбай, каб сваякі прыйшлі і яшчэ нешта зрабілі з магіламі, на якіх мы пафарбавалі крыжы, кветнікі прывялі ў парадак, агароджы таксама. Іх зноў не задавальняе іх стан. Пакуль мы ня ведаем чаму, на якой падставе шыльды вернутыя на месца.

За разьвіцьцём падзей у справе абароны Вайсковых могілак можна сачыць у суполках УКантакце і на фэйсбуку Вайсковыя могілкі. Таксама кожны ахвочы можа далучыцца да валанцёрскіх прац.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт