Logo Polskiego Radia
Print

"Палякі выбралі выбары"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.10.2018 12:15
У выбарчых участках стаялі нярэдка доўгія чэргі, людзі цярпліва чакалі, каб аддаць свой голас.
Перадача выбарчых пратаколаў у ШчэцінеПерадача выбарчых пратаколаў у ШчэцінеPAP/Marcin Bielecki

Як мы ўжо паведамлялі ў нашых выпусках, у Польшчы ўчора адбыліся муніцыпальныя выбары. Усе выданьні шмат увагі прысьвячаюць вынікам галасаваньня, якія зьмены чакаюць краіну. «Палякі выбралі выбары» – пад такім загалоўкам замяшчае камэнтар «Dziennik Gazeta Prawna». Гаворка ідзе пра вельмі высокую яўку на выбарах (каля 53%) – у выбарчых участках стаялі нярэдка доўгія чэргі, людзі цярпліва чакалі, каб аддаць свой голас. Выданьне дадае, што гэта будзе першы пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў польскіх муніцыпальных органаў. За гэты час неабходна закончыць інвэстыцыі за грошы з актуальнай фінансавай пэрспэктывы з Эўрапейскага Зьвязу і прыняць праграмы на будучыню. Гэта азначае, што ўчарашнія канкурэнты стануць калегамі, якія павінны супрацоўнічаць. Мясцовыя органы ня могуць дазволіць сабе быць пастаянна ў стане вайны, паколькі яе кошты для жыхароў могуць аказацца надта высокімі.

У сваю чаргу «Rzeczpospolita» мяркуе, што кіруючая партыя «Права і справядлівасьць», хоць па выніках выбараў перамагла, аднак на самой справе атрымала піравую перамогу. Яна на першым месцы, але вынік выбараў для партыі горшы, чым тры гады таму падчас выбараў у парлямэнт. Можа аказацца, што 32% «ПіС» – гэта практычна максымум галасоў, якія здолее набраць групоўка. З іншага боку, звыш трыццаці адсоткаў (гэта значыць, на 6% больш, чым падчас папярэдніх муніцыпальных выбараў) – гэта сыгнал, што тыя палітыкі апазыцыі, якія чакалі канца «Права і справядлівасьці», моцна пралічыліся. Партыя Яраслава Качыньскага мае трывалы сацыяльны базіс, але яна павінна задумацца, што зрабіць, каб праз год атрымаць на столькі добры вынік на парлямэнцкіх выбарах, каб кіраваць другі тэрмін паўнамоцтваў.

Dziennik Gazeta Prawna/Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт