Logo Polskiego Radia
Print

На фэстывалі бардаў OPPA ў Варшаве традыцыйна выступілі беларусы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.11.2018 13:39
  • OPPA '.mp3
OPPA – гэта самы буйны фэстываль аўтараўскай песьні ў Польшчы.
Пётр Слуцкі і Іван КалабкоўПётр Слуцкі і Іван Калабкоўфота: А.Вялічка/radyjo.net

У нядзелю ў Варшаве закончылася конкурсная частка 36 Міжнароднага фэстывалю бардаў OPPA. У фэстывалі ўдзел прымалі беларускія музыкі, хоць у фінал яны ня трапілі.
OPPA – гэта самы буйны фэстываль аўтараўскай песьні ў Польшчы. Адна з асноўных мэтаў конкурсу – гэта пошук маладых талентаў сярод бардаў. Амаль кожны год у фэстывалі ўдзельнічаюць беларусы. Хоць сёлета ў фінал яны ня трапілі.
На варшаўскай сцэне Беларусь у паўфінале прадстаўляў Іван Калабкоў, які на сцэне выступіў з Пятром Слуцкім. Яны разам выступаюць у складзе гурту SDL. З беларускімі ўдзельнікамі размаўляла АВ.
Гук
Дырэктар фэстывалю Пётр Бакаль гаворыць, што бард – гэта музыка, які сьпявае пра нешта. Іх тэксты не банальныя, пра нешта расказваюць. Па яго словах, прапановы беларускіх бардаў зьяўляюцца цікавымі.
П. Бакаль: На маю думку, на ўсходзе бардаўская традыцыя моцна ўкаранілася, таму там значна больш выканаўцаў на высокім мастацкім узроўні. Я заўсёды стараюся паміж радкамі шукаць, ці ў гэтых тэкстах ёсьць нешта, напрыклад, пра палітычную ці сацыяльную сытуацыю ў краіне. Вымушаны прызнаць, што такія акцэнты ў некаторых выпадках ёсьць, але яны вельмі моцна схаваныя.
На мінулым фэстывалі бардаў OPPA гран-пры атрымала беларуская бардэса Вольга Акуліч. Па шматгадовай традыцыі фэстывалю, у гэтым годзе пераможца правяла сольны канцэрт.

У нядзелю ў Варшаве закончылася конкурсная частка 36 Міжнароднага фэстывалю бардаў OPPA. У фэстывалі ўдзел прымалі беларускія музыкі, хоць у фінал яны ня трапілі.

OPPA – гэта самы буйны фэстываль аўтараўскай песьні ў Польшчы. Адна з асноўных мэтаў конкурсу – гэта пошук маладых талентаў сярод бардаў. Амаль кожны год у фэстывалі ўдзельнічаюць беларусы. Хоць сёлета ў фінал яны ня трапілі.

На варшаўскай сцэне Беларусь у паўфінале прадстаўляў Іван Калабкоў, які на сцэне выступіў з Пятром Слуцкім. Яны разам выступаюць у складзе гурту SDL.

Пётр
Пётр Слуцкі і Іван Калабкоў

Размова ў далучаным гукавым файле.

Дырэктар фэстывалю Пётр Бакаль гаворыць, што бард – гэта музыка, які сьпявае пра нешта. Іх тэксты не банальныя, пра нешта расказваюць. Па яго словах, прапановы беларускіх бардаў зьяўляюцца цікавымі.

П. Бакаль: На маю думку, на ўсходзе бардаўская традыцыя моцна ўкаранілася, таму там значна больш выканаўцаў на высокім мастацкім узроўні. Я заўсёды стараюся паміж радкамі шукаць, ці ў гэтых тэкстах ёсьць нешта, напрыклад, пра палітычную ці сацыяльную сытуацыю ў краіне. Вымушаны прызнаць, што такія акцэнты ў некаторых выпадках ёсьць, але яны вельмі моцна схаваныя.

На мінулым фэстывалі бардаў OPPA гран-пры атрымала беларуская бардэса Вольга Акуліч. Па шматгадовай традыцыі фэстывалю, у гэтым годзе пераможца правяла сольны канцэрт.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт