Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адзначаюць 100-годзьдзе Вялікапольскага паўстаньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.12.2018 14:01
  • Вялікапольскае паўстаньне.mp3
Пастановай Сэйму й Сэнату Польшчы 2018 год быў абвешчаны Годам памяці аб Вялікапольскім паўстаньні.
У Познані праходзяць цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 100-годзьдзя пачатку Вялікапольскага паўстаньня.  У Познані праходзяць цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 100-годзьдзя пачатку Вялікапольскага паўстаньня. PAP/Jakub Kaczmarczyk

Палякі адзначаюць 100-годзьдзе Вялікапольскага паўстаньня
Пастановай Сэйму й Сэнату Польшчы 2018 год быў абвешчаны Годам памяці аб Вялікапольскім паўстаньні.
Сёньня палякі адзначаюць 100-годзьдзе пачатку Вялікапольскага паўстаньня 1918 году. Вялікапольскае паўстаньне было ўзброеным супрацівам, які прывёў да вызваленьня амаль усёй Вялікапольшчы ад нямецкай улады.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Вялікапольскае паўстаньне пачалося неўзабаве пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны. Яго ўдзельнікі патрабавалі, каб польская тэрыторыя пад прускай уладай паўторна вярнулася ў Польшчу, якая ў гэтым часе толькі што ўмацоўвала сваю незалежнасьць пасьля 123 гадоў падзелаў.
Вялікапольскае паўстаньне закончылася перамогай у 1919 годзе. Дзякуючы яму, жыхары Вялікапольшчы атрымалі свабоду, а рэгіён, які лічыўся „калыскай польскай дзяржаўнасьці”, вярнуўся ў Польшчу.
Паўстаньне было рэакцыяй на нямецкую забарону візыту ў Познані польскага піяніста й палітыка Ігнацыя Яна Падэрэўскага (Ignacy Jan Paderewski ). 25 сьнежня 1918 году палітык прыбыў у Гданьск на борце брытанскага крэйсэра „Канкорд”.
На наступны дзень ён прыехаў у Познань. Гэта выклікала вялікую патрыятычную дэманстрацыю. Вялікі энтузіязм узбудзіла таксама яго прамова, якая прагучала з балькона тамтэйшага гатэля Bazar.
Сьведкам гэтых падзеяў быў тады 16-гадовы Зыгмунт Ляташэўскі (Zygmunt Latoszewski). Запісы яго ўспамінаў захаваліся ў архіве Польскага радыё.
Зыгмунт Ляташэўскі: Я быў сярод гэтага велізарнага натоўпу, які сустракаў Падэрэўскага. Палітык выйшаў на балькон і зьвярнуўся да нас з прамовай. Цяжка забыць гэткі момант, які пацьвярджаў, што мы нанава ў нашай незалежнай краіне. Такое было ўражаньне, хоць гэта надалей была тэрыторыя пад прускай акупацыяй.
Паводле гісторыка Міхала Мацкевіча (Michał Mackiewicz), жыхары Вялікапольшчы дасканала выкарысталі тагачасную слабасьць немцаў.
Міхал Мацкевіч: Перш за ўсё, яны выкарысталі паразу немцаў на вайне й татальны беспарадак у нямецкай уладзе й арміі. Трэба памятаць пра тое, што Вялікапольскае паўстаньне закончылася перамогай паўстанцаў, між іншым, таму, што нямецкая армія была няздольнай да дзеяньня на тэрыторыі Вялікапольшчы. Гэта вельмі паспрыяла паўстанцам.
Камандзірамі паўстаньня былі: да студзеня 1919 году - генэрал Станіслаў Тачак (Stanisław Taczak), а пазьней генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі (Józef Dowbor-Muśnicki).
Унук генэрала Доўбар-Мусьніцкага Ежы Гагалкевіч (Jerzy Gogołkiewicz) успамінаў, што яго дзядуля ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў Польшчы.
Ежы Гагалкевіч: Ён быў вельмі дысцыплінаваны, як у дачыненьні да сябе, так і ў дачыненьні да іншых. Ён быў даволі жорсткі ў сваіх ацэнках. Усё яго жыцьцё было накіраванае на Польшчу. Не вядома, ці гэта выпадкова, ці мэтанакіравана 28 сьнежня ён апынуўся менавіта ў Познані.
Унук удзельніка Вялікапольскага паўстаньня Эўстахы Ракочы (Eustachy Rakoczy) успамінаў, што ўдзел яго дзядулі ў паўстаньні, а затым у баях 1920-а году быў для яго продка натуральным абавязкам у дачыненьні да Айчыны.
Эўстахы Ракочы: Дзядуля быў маім першым настаўнікам гісторыі й патрыятызму. Так яго выхавалі. Ён быў перакананы, што ў дачыненьні да Айчыны свой абавязак выканаў. За гэта я яго вельмі шанаваў.
Паўстаньне ахапіла тэрыторыю амаль 25 тысяч квадратных кілямэтраў, дзе жылі каля 2 мільёнаў людзей. У кульмінацыйным моманце змаганьняў паўстанцкая армія налічвала 72 тысячы жаўнераў.
Нацыянальна-вызваленчы супраціў прынёс Вялікапольшчы незалежнасьць. Дзякуючы гэтай перамозе вялікапольскія паўстанцы зрабілі важны ўнёсак у стварэньне адроджанай дзяржавы.
Пастановай Сэйму й Сэнату Польшчы 2018 год быў абвешчаны Годам памяці аб Вялікапольскім паўстаньні.
19 сьнежня бягучага году прэзыдэнт Анджэй Дуда пасьмяротна адзначыў камандзіраў Вялікапольскага паўстаньня Ордэнам Белага Арла.
Сёньня ў Познані праходзяць цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 100-годзьдзя пачатку Вялікапольскага паўстаньня. У іх прымаюць удзел прадстаўнікі найвышэйшых уладаў Польшчы, у тым ліку, прэзыдэнт Анджэй Дуда й прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт