Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы выклала ў інтэрнэт пляны будынку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.12.2018 17:07
«МЗС – гэта вельмі важнае, стратэгічнае ведамства - нельга проста так публікаваць пляны будынку».
msz.gov.pl

Газэта Rzeczpospolita паведамляе, што ў інтэрнэт трапілі пляны будынку Міністэрства замежных справаў Польшчы. Выданьне падкрэсьлівае, што гэтая праблема датычыць таксама іншых цэнтральных органаў улады.
Справа ў тым, што МЗС аб’явіла тэндэр на рамонт падвальных памяшканьняў у галоўным будынку ведамства. Пры гэтым чыноўнікі апублікавалі архітэктурныя пляны. І так, аказваецца, што ў згаданых памяшканьнях ёсьць гардэробы, кухня, туалет, ванны пакой, трэнажорная заля й складзкія памяшканьні. Газэта падкрэсьлівае, што агенты замежнай разьведкі ня мусяць старацца атрымаць пляны памяшканьняў, бо МЗС, аб’яўляючы тэндэр, апублікавала іх на сваім сайце.
Былы начальнік прэзыдэнцкай аховы, калі кіраўніком дзяржавы быў Аляксандр Квасьнеўскі, Ежы Дзявульскі лічыць, што такая інфармацыя для тэрарыстаў ці замежных разьведак – на вагу золата. «МЗС – гэта вельмі важнае, стратэгічнае ведамства. Нельга проста так публікаваць пляны будынку. Бачу, што нашы чыноўнікі нічому не навучыліся», – сказаў Дзявульскі.
Дарэчы, МЗС кінула ў інтэрнэт ня толькі «голыя» пляны памяшканьняў, але разам зь імі пляны электрычнай сеткі, водна-каналізацыйнай сыстэмы, вэнтыляцыі ды нават супрацьпажарнай сыстэмы, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

Газэта Rzeczpospolita паведамляе, што ў інтэрнэт трапілі пляны будынку Міністэрства замежных справаў Польшчы. Выданьне падкрэсьлівае, што гэтая праблема датычыць таксама іншых цэнтральных органаў улады.

Справа ў тым, што МЗС аб’явіла тэндэр на рамонт падвальных памяшканьняў у галоўным будынку ведамства. Пры гэтым чыноўнікі апублікавалі архітэктурныя пляны. І так, аказваецца, што ў згаданых памяшканьнях ёсьць гардэробы, кухня, туалет, ванны пакой, трэнажорная заля й складзкія памяшканьні. Газэта падкрэсьлівае, што агенты замежнай разьведкі ня мусяць старацца атрымаць пляны памяшканьняў, бо МЗС, аб’яўляючы тэндэр, апублікавала іх на сваім сайце.

Былы начальнік прэзыдэнцкай аховы, калі кіраўніком дзяржавы быў Аляксандр Квасьнеўскі, Ежы Дзявульскі лічыць, што такая інфармацыя для тэрарыстаў ці замежных разьведак – на вагу золата. «МЗС – гэта вельмі важнае, стратэгічнае ведамства - нельга проста так публікаваць пляны будынку. Бачу, што нашы чыноўнікі нічому не навучыліся», – сказаў Дзявульскі.

Дарэчы, МЗС кінула ў інтэрнэт ня толькі «голыя» пляны памяшканьняў, але разам зь імі пляны электрычнай сеткі, водна-каналізацыйнай сыстэмы, вэнтыляцыі ды нават супрацьпажарнай сыстэмы, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

вс

на здымку: галоўны будынак МЗС Польшчы ў Варшаве

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт