Амэрыканскі ўрад аднавіў працу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.01.2019 14:46
Аднак бакам спрэчкі за сьцяну на мяжы з Мэксыкай патрэбны кампраміс.
Pixabay/CC0 License/LizzieB67
Пакуль толькі да паловы лютага, чакаецца, што палітыкі дагаворацца наконт сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
800 тысяч дзяржаўных супрацоўнікаў ізноў будуць атрымліваць заробак. Сярод іх 380 тысяч працаўнікоў НАСА і 420 тысяч агентаў Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў (ФБР).
Рашэньне аб выхадзе з палітычнага тупіка ў Вашынгтоне ўзрадавала гэтую армію людзей, тым больш, што, па амэрыканскіх мерках, фэдэральныя арганізацыі ня плацяць многа. За тры тыдні тупіку 35 тысяч дзяржаўных чыноўнікаў зьвярнуліся па сацыяльную дапамогу для беспрацоўных.
Гэтая сытуацыя стала шкодзіць у палітычным пляне Беламу дому й самому Трампу. Падтрымка для прэзыдэнта ЗША ўпала да 39,3%, а колькасьць праціўнікаў вырасла да рэкорднага паказчыка – 56% грамадзян.
Бакам спрэчкі за сьцяну на мяжы з Мэксыкай патрэбны кампраміс. Найлепш, калі б яны прынялі рашэньне аб дадатковых сродках на ахову паўднёвай мяжы краіны. Тады 5 мільярдаў даляраў, якіх дамагаецца прэзыдэнт на сьцяну, будуць прызначаныя на дроны, відэакамэры і цэнтры маніторынгу.
А пакуль, выйгрыш ад сваркі за сьцяну атрымалі дэмакраты, якім пазыцыя прэзыдэнта дазволіла ўзяць у свае рукі ініцыятыву. Найбольш балюча Дональда Трампа закранула старшыня Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлёсі. Палітык заявіла, што яна не запросіць Трампа ў Кангрэс на штогадовую прамову аб становішчы дзяржавы. Паводле Канстытуцыі, прамова прэзыдэнта ЗША неабходная, аднак прэзыдэнт мусіць атрымаць запрашэньне.
Dziennika Gazeta Prawna