Logo Polskiego Radia
Print

Урад у Варшаве прапануе палякам «Пяцёрку Качыньскага» (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.03.2019 15:16
  • Пяцёрка Качыньскага.mp3
Пачалася інфармацыйная кампанія, датычная новых сацыяльных прапаноў ураду для палякаў.
Намесьнік мазавецкага ваяводы Сыльвэстар Дамброўскі й прэм’ер Матэвуш Маравецк.Намесьнік мазавецкага ваяводы Сыльвэстар Дамброўскі й прэм’ер Матэвуш Маравецк.PAP/Paweł Supernak

Урад у Варшаве прапануе палякам «Пяцёрку Качыньскага» (ФОТА)
Пачалася інфармацыйная кампанія, датычная новых сацыяльных прапаноў ураду для палякаў.
Сёньня ў Варшаве адбылася ўрачыстая інаўгурацыя інфармацыйна- рэклямнай кампаніі «Новая пяцёрка», то бок пакету новых сацыянльных прапановаў кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць». У мерапрыемстве, якое адбылося перад будынкам канцылярыі прэм’ера, прыняў удзел кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі:
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Новыя сацыяльныя прапановы ўраду падчас зьезду партыі ў лютым у Варшаве прадставіў старшыня «Права й справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі. Таму пакет таксама часта называюць «Пяцёркай Качыньскага».
Нагадаем, новыя прапановы прадугледжваюць пашырэньне сацыяльнай праграмы «Сям’я 500 Плюс» на першае дзіця ў сям’і, вызваленьне працаўнікоў да 26 гадоў ад падаходнага падатку, выплату пэнсіянэрам гэтак званай «13 пэнсіі» ў памеры 1100 злотых (каля 250 эўра) раз у год, зьмяншэньне падатковай нагрузкі й падаходнага падатку для фізычных асоб, а таксама ўзнаўленьне аўтобусных маршрутаў у невялікія гарады й вёскі краіны.
Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што мэтай ураду зьяўляецца стварэньне надзвычай простых правіл у працэсе прадастаўленьня згаданых сацыяльных прапаноў.
Матэвуш Маравецкі: Зыходны пункт – нуль бюракратыі. Для нас найважнейшая - прастата рашэньняў. Былі сумневы, ці пэнсіянэры сапраўды скарыстаюцца, напрыклад, паніжэньнем падаходнага падатку з 18% на 17%. Зразумела, што скарыстаюцца! Гэта будзе чарговая, невялікая палёгка, якой яны змогуць скарыстацца восеньню бягучага году. Наступная справа: нам бы не хацелася, каб для атрыманьня «13 пэнсіі» трэба было падаваць нейкіх дадатковых заявак.
У рамках пачатай інфармацыйнай кампаніі ваяводы й іх намесьнікі ва ўсёй Польшчы будуць езьдзіць па сваіх рэгіёнах і інфармаваць аб новых прапановах ураду.
Паводле кіраўніка польскага ўраду, новыя прапановы павінны стаць макраэканамічным імпульсам і даць новыя пэрспэктывы разьвіцьця.
Матэвуш Маравецкі: Мэта нашай палітыкі – вярнуць палякам надзею. Мы будзем працаваць над узнаўленьнем аўтобусных маршрутаў на правінцыі, павышэньнем якасьці дарогаў і будаўніцтвам новых, і перш за ўсё мясцовага значэньня.
Падчас інаўгурацыі кампаніі Матэвуш Матавецкі гаварыў таксама пра крыніцы фінансаваньня новых сацыяльных прапановаў. Нагадаем, улады пераконваюць, што дзеля іх фінансаваньня ня трэба будзе ўвідзіць зьменаў у бюджэтны закон.
Апрача таго прэм’ер гаварыў пра ўрадавыя пляны адносна ўвядзеньня асобнага падатку для інфарматычных гігантаў, якія прадаюць свае паслугі ў Польшчы. Гаворка ідзе, між іншым, пра такія кампаніі як Google, Facebook або Amazon.
Паводле ўрадавых крыніцаў, згаданы падатак павінен прынесьці дадатковыя даходы ў бюджэт на ўзроўні 1 мільярда злотых. Менавіта гэтыя сродкі павінны пайсьці на новыя сацыяльныя праграмы.
Аднак, як падкрэсьліў прэм’ер Маравецкі, на форуме Эўразьвязу ня ўсе краіны дэкляруюць падтрымку гэтага рашэньня. Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што Польшча можа, падобным чынам як і Аўстрыя, увесьці згаданы падатак на нацыянальным узроўні.
Матэвуш Маравецкі: Мы хацелі б гэта зрабіць у рамках заканадаўства Эўразьвязу, але нядаўні прыклад Аўстрыі паказвае, што калі ня будзе агульнай згоды, то сяброўскія краіны могуць прыняць рашэньне самастойна. Калі ў нашай краіне нехта прадае свае паслугі, то павінен таксама плаціць падаткі.
Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што, напрыклад, адна з самых вялікіх тэхналягічных кампаній плаціла падатак у Ірляндыі паводле мінімальнай стаўкі. Матэвуш Маравецкі таксама адзначыў, што Эўрапейская камісія й Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва й разьвіцьця зьвяртаюць увагу менавіта на Ірляндыю, Кіпр, Мальту й Бэльгію як краіны, якія дапамагаюць міжнародным кампаніям ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.
Матэвуш Маравецкі: Мы любім ірляндцаў і іх прыгожую выспу, але мы хочам, каб грошы заставаліся ў нас. Гэта будзе адна з крыніцаў фінансаваньня нашых сацыяльных праграмаў. Зразумела, не найважнейшая. Для нас важна, каб падатковая палітыка ў Эўразьвязе была справядлівай.
Паводле заяваў польскага ўраду новыя сацыяльныя прапановы павінны ўвайсьці ў сілу найпазьней восеньню бячуга году. Напрыклад, заяўкі на атрыманьне сацыяльнай дапамогі ў памеры 500 злотых на першае дзіця ў сям’і можна будзе падаваць ужо з 1 ліпеня.
У сваю чаргу на ўзнаўленьне мясцовых маршрутаў у краіне ўрад плянуе прызначаць 800 мільёнаў злотых (амаль 186,5 мільёна эўра) у год.
Выплаты першых «13-х пэнсіяў» павінны пачацца ўжо ў траўні. Іх атрымаюць усе пэнсіянэры й інваліды незалежна ад памеру пэнсіі.
Зьмены ў падатках плянуецца ўвесьці да восені.
аз

Сёньня ў Варшаве адбылася ўрачыстая інаўгурацыя інфармацыйна- рэклямнай кампаніі «Новая пяцёрка», то бок пакету новых сацыянльных прапановаў кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць». У мерапрыемстве, якое адбылося перад будынкам канцылярыі прэм’ера, прыняў удзел кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі.

Новыя сацыяльныя прапановы ўраду падчас зьезду партыі ў лютым у Варшаве прадставіў старшыня «Права й справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі. Таму пакет таксама часта называюць «Пяцёркай Качыньскага».

Нагадаем, новыя прапановы прадугледжваюць пашырэньне сацыяльнай праграмы «Сям’я 500 Плюс» на першае дзіця ў сям’і, вызваленьне працаўнікоў да 26 гадоў ад падаходнага падатку, выплату пэнсіянэрам гэтак званай «13 пэнсіі» ў памеры 1100 злотых (каля 250 эўра) раз у год, зьмяншэньне падатковай нагрузкі й падаходнага падатку для фізычных асоб, а таксама ўзнаўленьне аўтобусных маршрутаў у невялікія гарады й вёскі краіны.

Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што мэтай ураду зьяўляецца стварэньне надзвычай простых правіл у працэсе прадастаўленьня згаданых сацыяльных прапаноў.

Матэвуш
Матэвуш Маравецкі/PAP/Paweł Supernak

Матэвуш Маравецкі: Зыходны пункт – нуль бюракратыі. Для нас найважнейшая - прастата рашэньняў. Былі сумневы, ці пэнсіянэры сапраўды скарыстаюцца, напрыклад, паніжэньнем падаходнага падатку з 18% на 17%. Зразумела, што скарыстаюцца! Гэта будзе чарговая, невялікая палёгка, якой яны змогуць скарыстацца восеньню бягучага году. Наступная справа: нам бы не хацелася, каб для атрыманьня «13 пэнсіі» трэба было падаваць нейкіх дадатковых заявак.

У рамках пачатай інфармацыйнай кампаніі ваяводы й іх намесьнікі ва ўсёй Польшчы будуць езьдзіць па сваіх рэгіёнах і інфармаваць аб новых прапановах ураду.

Пачалася
Пачалася інфармацыйная кампанія, датычная новых сацыяльных прапаноў ураду для палякаў./PAP/Paweł Supernak

Паводле кіраўніка польскага ўраду, новыя прапановы павінны стаць макраэканамічным імпульсам і даць новыя пэрспэктывы разьвіцьця.

Матэвуш Маравецкі: Мэта нашай палітыкі – вярнуць палякам надзею. Мы будзем працаваць над узнаўленьнем аўтобусных маршрутаў на правінцыі, павышэньнем якасьці дарогаў і будаўніцтвам новых, і перш за ўсё мясцовага значэньня.

Падчас інаўгурацыі кампаніі Матэвуш Матавецкі гаварыў таксама пра крыніцы фінансаваньня новых сацыяльных прапановаў. Нагадаем, улады пераконваюць, што дзеля іх фінансаваньня ня трэба будзе ўвідзіць зьменаў у бюджэтны закон.

Апрача таго прэм’ер гаварыў пра ўрадавыя пляны адносна ўвядзеньня асобнага падатку для інфарматычных гігантаў, якія прадаюць свае паслугі ў Польшчы. Гаворка ідзе, між іншым, пра такія кампаніі як Google, Facebook або Amazon.

Паводле ўрадавых крыніцаў, згаданы падатак павінен прынесьці дадатковыя даходы ў бюджэт на ўзроўні 1 мільярда злотых. Менавіта гэтыя сродкі павінны пайсьці на новыя сацыяльныя праграмы.

Аднак, як падкрэсьліў прэм’ер Маравецкі, на форуме Эўразьвязу ня ўсе краіны дэкляруюць падтрымку гэтага рашэньня. Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што Польшча можа, падобным чынам як і Аўстрыя, увесьці згаданы падатак на нацыянальным узроўні.

Матэвуш Маравецкі: Мы хацелі б гэта зрабіць у рамках заканадаўства Эўразьвязу, але нядаўні прыклад Аўстрыі паказвае, што калі ня будзе агульнай згоды, то сяброўскія краіны могуць прыняць рашэньне самастойна. Калі ў нашай краіне нехта прадае свае паслугі, то павінен таксама плаціць падаткі.

Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што, напрыклад, адна з самых вялікіх тэхналягічных кампаній плаціла падатак у Ірляндыі паводле мінімальнай стаўкі.

Матэвуш Маравецкі таксама адзначыў, што Эўрапейская камісія й Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва й разьвіцьця зьвяртаюць увагу менавіта на Ірляндыю, Кіпр, Мальту й Бэльгію як краіны, якія дапамагаюць міжнародным кампаніям ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.

Прэм’ер
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі й прэс-сакратар ўраду Яанна Капціньска. PAP/Paweł Supernak

Матэвуш Маравецкі: Мы любім ірляндцаў і іх прыгожую выспу, але мы хочам, каб грошы заставаліся ў нас. Гэта будзе адна з крыніцаў фінансаваньня нашых сацыяльных праграмаў. Зразумела, не найважнейшая. Для нас важна, каб падатковая палітыка ў Эўразьвязе была справядлівай.

Паводле заяваў польскага ўраду новыя сацыяльныя прапановы павінны ўвайсьці ў сілу найпазьней восеньню бячуга году. Напрыклад, заяўкі на атрыманьне сацыяльнай дапамогі ў памеры 500 злотых на першае дзіця ў сям’і можна будзе падаваць ужо з 1 ліпеня.

У сваю чаргу на ўзнаўленьне мясцовых маршрутаў у краіне ўрад плянуе прызначаць 800 мільёнаў злотых (амаль 186,5 мільёна эўра) у год.

Выплаты першых «13-х пэнсіяў» павінны пачацца ўжо ў траўні. Іх атрымаюць усе пэнсіянэры й інваліды незалежна ад памеру пэнсіі.

Зьмены ў падатках плянуецца ўвесьці да восені.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт