Logo Polskiego Radia
Print

Што такое сабор Нотр-Дам і чаму ён настолькі важны для французаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.04.2019 16:48
Будаўніцтва сабора працягвалася амаль 200 гадоў, а датай яго завяршэньня лічыцца 1345 год.
Сабор Парыскай Божай маці ў агні, 15 красавіка 2019 году Сабор Парыскай Божай маці ў агні, 15 красавіка 2019 году PAP/EPA/JULIEN DE ROSA

Што такое сабор Нотр-Дам і чаму ён настолькі важны для французаў, задае пытаньне Gazeta Wyborcza.
Нотр-Дам – адзін з найбольш вядомых помнікаў гісторыі й архітэктуры ня толькі ў Францыі, але й ва ўсім сьвеце. Штогод яго наведваюць 12-14 млн турыстаў. А славутым ён стаў перш за ўсё дзякуючы раману Віктора Гюго «Сабор Парыскай Божай маці».
Сабор Нотр-Дам – гэта касьцёл у стылі готыкі. Яго будаўніцтва пачалося ў 1163 годзе па ініцыятыве Папы рымскага Аляксандра ІІІ, які ў Францыі знаходзіўся ў эміграцыі. Будаўніцтва сабора працягвалася амаль 200 гадоў, а датай яго завяршэньня лічыцца 1345 год. Нотр-Дам пабудавалі на востраве, разьмешчаным на рацэ Сена.
Сабор Парыскай Божай маці – нямы сьведак шматлікіх гістарычных падзей. Менавіта ў яго сьценах каранаваліся францускія манархі, для прыкладу, Напалеон Банапарт. Катэдра Нотр-Дам перажыла таксама Францускую рэвалюцыю, падчас якой сабор называлі «храмам розуму». Касьцёл таксама адлюстраваны як у літаратурных, так і мастацкіх творах. Акрамя Віктора Гюго, пра сабор пісалі Анарэ дэ Бальзак, Жэрар дэ Нэрваль і Патрык Грэнвіль. У сваю чаргу выявы сабору можна ўбачыць на карцінах Жак-Люі Давіда, Эжэна Дэлякруа, Анры Маціса ды Марка Шагала, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Што такое сабор Нотр-Дам і чаму ён настолькі важны для французаў, задае пытаньне Gazeta Wyborcza.

Нотр-Дам – адзін з найбольш вядомых помнікаў гісторыі й архітэктуры ня толькі ў Францыі, але й ва ўсім сьвеце. Штогод яго наведваюць 12-14 млн турыстаў. А славутым ён стаў перш за ўсё дзякуючы раману Віктора Гюго «Сабор Парыскай Божай маці».

Сабор Нотр-Дам – гэта касьцёл у стылі готыкі. Яго будаўніцтва пачалося ў 1163 годзе па ініцыятыве Папы рымскага Аляксандра ІІІ, які ў Францыі знаходзіўся ў эміграцыі. Будаўніцтва сабора працягвалася амаль 200 гадоў, а датай яго завяршэньня лічыцца 1345 год. Нотр-Дам пабудавалі на востраве, разьмешчаным на рацэ Сена.

Сабор Парыскай Божай маці – нямы сьведак шматлікіх гістарычных падзей. Менавіта ў яго сьценах каранаваліся францускія манархі, для прыкладу, Напалеон Банапарт. Катэдра Нотр-Дам перажыла таксама Францускую рэвалюцыю, падчас якой сабор называлі «храмам розуму».

Касьцёл таксама адлюстраваны як у літаратурных, так і мастацкіх творах. Акрамя Віктора Гюго, пра сабор пісалі Анарэ дэ Бальзак, Жэрар дэ Нэрваль і Патрык Грэнвіль. У сваю чаргу выявы сабору можна ўбачыць на карцінах Жак-Люі Давіда, Эжэна Дэлякруа, Анры Маціса ды Марка Шагала, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт