Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.05.2019 09:00
  • Dzielę Sarsa.mp3
Сарса (Марта Маркевіч) сьпявае пра тое, як яна дзеліць сьвет на два.
www.pixabay.com

У гэтай перадачы я прадстаўлю музыкантку, якую прырода шчодра надзяліла рознымі талентамі. Яна ня толькі сьпявае прыгожым, глыбокім голасам, але таксама сама піша музыку сваіх песьняў, грае на розных інструмэнтах, між іншым на піяніна і гітары.

Завуць нашу гераіню Сарса (сапраўднае імя і прозьвішча – Марта Маркевіч). Яна амаль што ідэальная аднагодка польскай незалежнай дзяржавы, паколькі нарадзілася 13 чэрвеня 1989 году. А менавіта 4 чэрвеня таго ж году адбыліся першыя часткова свабодныя выбары. Музыкантка прыйшла на сьвет у горадзе Слупск на поўначы Польшчы.

Магчыма, не адразу Сарса зьвязвала свой жыцьцёвы шлях і працу з музыкай, паколькі пайшла вучыцца ў Паморскую акадэмію ў Слупску на факультэт мастацкай адукацыі й атрымала тытул магістра мастацтва. А сваю музычную кар’еру яна пачала, выступаючы ў розных музычных калектывах, між іншым Sarsa Parilla. Была ляўрэаткай шматлікіх конкурсаў, зьвязаных з музыкай, брала ўдзел у талент-шоў. Выйшла ў паўфінал конкурсу «Голас Польшчы», але адмовілася ад удзелу ў праграме па прычыне праблем са здароўем.

Сарса выдала ўжо два ўласныя кампакт-дыскі, прэм’ера трэцяга адбудзецца неўзабаве, яна заплянаваная на канец траўня гэтага году. Выканаўца таксама актыўна супрацоўнічае з іншымі музыкантамі, як сьпявае з імі або іх песьні, так і піша музыку або вершы кампазыцый для іншых выканаўцаў. А я хачу прадставіць вам песьню Сарсы, якая называецца «Я дзялю» (Dzielę).

Dzielę na dwa

Świat, który z Tobą mam

Masz tak wiele,

Na końcu jesteś sam.

Ze mną możesz zobaczyć ile wart

Jest ten złoty m-materialny świat.

Ooo, chcesz teraz chcesz wrócić

Tak, tu mi znów bez ciebie zimniej jest.

A to jest ten czas gdy uwalniam sny

Dosyć mam tych ciasnych ram

Tyle było zmian i drugich szans

To w Tobie mam czego we mnie brak

Ten czas gdy uwalniam sny

Nie przejmuj się tym wzrokiem złym

Nie udawaj już nikogo dziś

W Tobie mam czego we mnie brak.

Zanim minę, prędzej, później

Wrócę nagle, znów przeminę

Zanim nam przeminie czas

W Tobie mam czego we mnie brak.

Ile milczeń między nami jest

Tyle tych łez rozmyje każdy dzień

Zabierz ze mnie wszystko na własność weź

To co, chcesz mieć pod skórą kryje się.

Я дзялю на два сьвет, які ў нас з табой. У цябе так шмат, а на канцы ты адзін. Са мной можаш убачыць, колькі каштуе гэты залаты нематэрыяльны сьвет.

О, ты хочаш цяпер, хочаш вярнуцца, так, тут мне без цябе зноў халадней.

А гэта той час, калі я вызваляю сны. Мне надакучылі гэтыя цесныя рамкі, столькі было зьменаў і другіх шанцаў. Гэта ў табе я маю тое, чаго ўва мне няма. Гэты час, калі я вызваляю сны. Не перажывай з-за гэтага злога зроку. Не прыкідвайся ўжо сёньня кімсьці іншым. У табе ёсьць тое, чаго ўва мне няма.

Перад тым, калі я праміну, хутчэй, пазьней, я вярнуся раптоўна, зноў праміну. Перад тым, як нам пройдзе час, у табе я маю тое, чаго ўва мне няма.

Колькі маўчаньня паміж намі. Столькі гэтых сьлёз размые кожны дзень. Забяры з мяне ўсё, вазьмі ва ўласнасьць. Тое, што ты хочаш мець, скрываецца пад скурай.

І словы, і музыку гэтай песьні напісала сама выканаўца Марта Маркевіч, гэта значыць, Сарса. Кампазыцыя была напісаная ў 2016 годзе, яна ўвайшла ў склад кампакт-дыску «Pióropusze».

Dzielę na dwa – я дзялю або я падзяляю на два. Тут канструкцыя падобная да беларускай, але часьцей па-польску гаворыцца дзяліць праз колькі, а не на колькі. Напрыклад:

Osiemnaście można podzielić przez dwa i przez trzy (i przez inne cyfry również) – васемнаццаць можна падзяліць на два і на тры (і на іншыя лічбы таксама).

Ile wart jest ten świat – колькі варты гэты сьвет, наколькі каштоўны гэты сьвет. Wartość – гэта каштоўнасьць чагосьці, колькі гэтае штосьці каштуе, яго цана, якая, канешне, можа быць цалкам суб’ектыўнай.

Dosyć mam tych ciasnych ram – мне надакучылі гэтыя цесныя рамкі. Зьвярніце ўвагу, што па-польску не гаворыцца tych ciasnych ramek, а толькі ram, і неабходна пра гэта памятаць. Калі скажаце на польскай мове, напрыклад, «To się odbędzie w ramkach festiwalu» (правільна – w ramach), то гэта будзе гучаць дзіўна.

Nie przejmuj się – польскія беларусы кажуць «не пераймайся», гэта ўплыў польскай мовы, людзі ў Беларусі сказалі б хутчэй «не перажывай, не хвалюйся, не бяры блізка да сэрца».

Ile milczeń między nami jest – колькі маўчаньня паміж намі. Маўчаньня нельга палічыць, яно адно, таму і на беларускай, і на польскай мове дадзенае слова выступае выключна ў адзіночным ліку, але тут якраз у множным, такое права артыста – ствараць уласныя вэрсіі некаторых слоў ці мяняць правілы мовы на патрэбы кампазыцыі.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт