Logo Polskiego Radia
Print

Варшава: адкрыцьцё Бюро салідарнасьці зь Беларуссю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.08.2011 17:51
  • Бюро.mp3
Бюро, між іншым, будзе аказваць дапамогу беларускім журналістам, якія імігравалі на Захад.

У Варшаве адбылося неафіцыйнае адкрыцьцё Бюро салідарнасьці зь Беларуссю, якое ў якасьці мэты сваёй дзейнасьці вызначыла супрацоўніцтва з замежнымі СМІ, агенцтвамі й журналістамі, якія пішуць пра Беларусь і цікавяцца беларускай тэматыкай. Акрамя таго, бюро будзе аказваць дапамогу ў ажыцьцяўленьні прафэсійнай дзейнасьці беларускім журналістам, якія імігравалі на Захад, але не перасталі займацца асьвятленьнем падзей у Беларусі. Фармальна праца бюро пачалася яшчэ ў студзені. Зараз жа аўтары стварэньня такога бюро атрымалі памяшканьне ад уладаў Варшавы й права на легальную дзейнасьць.

юв

рэпартаж у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт