Logo Polskiego Radia
Print

Таблетка супраць ВІЧ/СНІД?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2012 09:00
Новы спосаб барацбы з хваробай рэкамэндуюць амэрыканскія навукоўцы.

/

Амэрыканскія экспэрты рэкамэндавалі першую таблетку, якая – у іхнай ацэнцы – павінна пасьпяхова ахоўваць ад ВІЧ-інфэкцыяў.

Паводле амэрыканскіх адмыслоўцаў, згаданым мэдыкамэнтам павінны пацікавіцца перш за ўсё асобы з групы павышанай рызыкі.

Як пераконвае доктар Робарт Грант, таблетка пасьпяхова ахоўвае ад ВІЧ-інфэкцыі. Паводле яго, сярод асобаў, якія прымалі лякарствы згодна з даручэньнямі, рызыка інфэкцыі зьменшылася на 90%. Паводле вынікаў іншых дасьледаваньняў – на 50-80%.

Пакуль рэкамэндацыя навукоўцаў ня мае афіцыйнага характару. Амэрыканскія ўлады могуць узяць яе пад увагу, альбо не.

Тым ня менш, улады ЗША звычайна з увагай ставяцца да даручэньняў сваіх экспэртаў.

Тым часам скептыкі сьцьвярджаюць, што таблеткі супраць ВІЧ- інфэкцыі могуць пасьпяхова ахоўваць пацыента толькі ў выпадку, калі той жорстка прытрымліваецца даручэньняў лекараў, а такім чынам адбываецца вельмі рэдка.

Паводле аптымістаў, новыя таблеткі – гэта прадказаньне канца эпідэміі ВІЧ/СНІД.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт