Вэста – касьмічная акамянеласьць
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.06.2012 09:00
Дзякуючы дасьледаваньням астэроіда навукоўцы хочуць даведацца больш пра пачатак узьнікненьня Сонечнай сыстэмы.
Астэроід Вэста не памяняўся ад часу свайго ўзьнікненьня, то бок ад звыш 4 мільярдаў гадоў. Гэта, паводле навукоўцаў, адзін з найстарэйшых сьлядоў у гісторыі Сонечнай сыстэмы.
Адзін з найбольшых астэроідаў у Сонечнай сыстэме – Вэста быў неаднойчы прадметам дасьледаваньня Амэрыканскага касьмічнага агенцтва (NASA).
Зямля ці Марс узьніклі 4,5 мільярда гадоў таму. З гэтага часу яны моцна зьмяніліся. Тым часам астэроід Вэста – не, таму навукоўцы ўспрымаюць яго як касьмічную акамянеласьць, якая заключае ў сабе інфармацыю пра пачатак узьнікненьня Сонечняй сыстэмы.
Паводле навукоўцаў з Амэрыканскага касьмічнага агенцтва, менавіта дзякуючы сваёй нязьменнасьці гэта выключны аб’ект.
Апошнія сэнсацыйныя зьвесткі пра Вэсту дасылае амэрыканскі зонд „Dawn”, які ўжо амаль год акружае астэроід. Вынікі згаданых аналізаў былі апублікаваныя на саронках прэстыжнага часопіса „Science”.
аз