Навукоўцы адкрылі базон Хігса
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.07.2012 12:09
Базон - гэта апошні адсутны элемент сучаснай тэорыі элемэнтарных часьцінак.
Эўрапейскія навукоцы паведамілі пра магчымае адкрыцьцё базона Хігса. Сэнсацыйныя вынікі шматгадовых пошукаў гэтак званай „часьцінкі Бога” былі прадстаўленыя ў Жэнэве ў навукова-дасьледчыцкім цэнтры Эўрапейскай арганізацыі ядзерных дасьледаваньняў (CERN).
Менавіта дзеля выяўлення гэтай легендарнай часьціцы быў пабудаваны Вялікі адронны каляйдэр.
Базон - гэта апошні адсутны элемэнт сучаснай тэорыі элемэнтарных часьціц. На думку фізыкаў, ён адказны за іх масу. Інакш кажучы, калі б не было поля базонаў, не было б наогул нічога.
аз