Кажаны супраць камароў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.08.2012 14:50
Гмінныя ўлады Лялёва купілі для кажаноў адмысловыя домікі.
pl.wikipedia.org
Улады Лялёва ў Сілезіі знайшлі спосаб барацьбы з камарамі - гаворка ідзе пра кажаноў. У Лялёве кажаноў, якія нармальна жывуць у пячорах ці касьцельных вежах, можна сустрэць на панадворках і ў садочках мясцовых фэрмэрскіх гаспадаркаў.
Гмінныя ўлады купілі для гэтых сысуноў адмысловыя домікі, якія можна павесіць таксама на дрэвах.
Войт Лялёва Яцэк Люпа лічыць, што гэта адзіны, пасьпяховы спосаб барацьбы з камарамі, якіх сёлета на тэрыторыі гміны сапраўды шмат.
Яцэк Люпа: Калі адсутнічае натуральны вораг, то колькасьць прадстаўнікоў дадзенага віду пачынае празьмерна размнажацца. Мы купілі домікі, а частка жыхароў паставіла іх на сваіх панадворках ці ў садочках. Такім чынам яны змагаюцца з нашэсьцем камароў.
Пакуль найбуйнейшая калёнія кажаноў жыве ў Сьлензанах непадалёк Лялёва. Адміністрацыя мясцовай школы пасяліла сысуноў на паддашшы будынку мясцовай школы.
Яцэк Люпа: Цяпер тут яшчэ можна вытрымаць, але ў часе сьпёкі тэмпэратура павышаецца, дасягае можа 70 градусаў Цэльсія. І тады кажаны хаваюцца за печку, ім там крыху халадней. Мы пакідаем адчыненыя вокны нанач, і камароў сапраўды няма.
Дарэчы, адзін кажан можа з’есьці нават 2 тысячы камароў у дзень.
аз