Logo Polskiego Radia
Print

Камары заражаюць палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2012 08:30
Да захворваньня прычыняецца паразіт, які перадаецца камарамі ад сабак.

pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org

Камары могуць заражаць людзей небясьпечнай хваробай пад назвай дырафілярыёз (dirofilarioza). Пра гэта сьведчаць вынікі найноўшых дасьледаваньняў, праведзеных Нацыянальным інстытутам гігіены ў Варшаве.

Поўныя вынікі дасьледаваньняў павінны быць апублікаваныя цягам бліжэйшага месяца.

Хваробу выклікaюць чэрві (Dirofilaria), якія перадаюцца камарамі ад сабак. Нягледзячы на тое, што чалавек зьяўляецца выпадковым карміцелям паразіта, то ў Польшчы былі зафіксаваныя ажно 20 выпадкаў інфэкцыяў.

Працэс лячэньня хваробы ня надта складаны, пры ўмове, што яна была выяўленыя своечасова. Часьцей за ўсё хворыя патрабуюць хірургічнага ўмяшальніцтва.

Прафэсар Эльжбета Голамб кажа, што да гэтай пары ў Польшчы не было хваробаў, якія маглі перадавацца чалавеку за пасярэдніцтвам камароў.

Эльжбета Голамб: Мы зафіксавалі, што камары ў Польшчы сапраўды ўтрымліваюць паразіта. Да гэтай пары ўкус камара не пагражаў захворваньнем. Цяпер аднак можна сьцьвердзіць, што камары могуць перадаваць паразіта чалавеку.
Дырaфілярыёз выступае найчасьцей у краінах зь цёплым кліматам. Але польскія дасьледаваньні даказалі, што да інфэкцыяў даходзіць таксама ў Польшчы
.

- кажа прафэсар Голамб.

Эльжбета Голамб: Мы ведаем, што інфэкаваныя былі некалькі асобаў, якія ніколі не выязджалі за мяжу. Таму мы ўпэўненыя, што яны заразіліся ў Польшчы.

У сваю чаргу доктар Аляксандар Масны падкрэсьлівае, што хвароба разьвіваецца толькі ў некаторых людзей.

Аляксандар Масны: Пакуль мы ня ведаем, чаму менавіта ў некаторых людзей паразіт разьвіваецца. У выпадку пераважнай большасьці людзей імунная сыстэма спраўляецца й зьнішчае паразіта.

- кажа доктар Аляксандар Масны.

Дасьледаваньні, якія праводзіць Нацыянальны інстытут аховы грамадзкага здароўя фінансуе Нацыянальны цэнтар навукі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт