Не захоўвай мабільніка, аддай яго
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        19.09.2012 15:04
                    
                                 
                
                
                    Праблему старых тэлефонаў вырашыла амэрыканская фірма ecoATM.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
Амэрыканская фірма прыдумала, якім чынам зьбіраць старыя сотавыя тэлефоны, якія, бадай, ляжаць у кожным доме – чытаем у штодзёнцы „Gazeta Wyborcza”. Можна кінуць апарат у адмысловую скрыню, а тая заплаціць за яго наяўнымі. Па інфармацыі аднаго з вытворцаў тэлефонаў, аж 44% апаратаў валяюцца неўжываныя ў шуфлядах сталоў.
Сотавы тэлефон стаў прыладай, якую людзі часьцей за ўсё зьмяняюць. Пэрыяд карыстаньня тэлефонам у сярэднім складае каля аднаго году. Новы мабільнік мы купляем пераважна не таму, што стары папсаваўся, а таму, што на рынку паявілася навейшая, лепшая мадэль. Старыя тэлефоны мы пераважна выкідваем, або кудысьці закідваем. Такім чынам страчваем сапраўднае багацьце. З аднаго мльёна мабільнікаў можна атрымаць: прыкладна 34 кг. золата, 350 кг. серабра, 16 тонаў медзі, 0,5 кг. плятыны, а таксама невялікія колькасьці рэдкіх мэталаў. Гэтыя апошнія паходзяць выключна з Кітая. Іх паўторная перапрацоўка магла б зьменшыць залежнасьць сьвету ад кітайскага манапаліста.
Праблему старых тэлефонаў вырашыла амэрыканская фірма ecoATM. Да канца году яна плянуе разьмясьціць у гандлёвых цэнтрах ЗША каля 300 аўтаматаў, якія будуць купляць мабільнікі. Аўтамат сам праверыць, ці апарат папсаваны, ці яшчэ гадзіцца для выкарыстаньня, і заплаціць за яго: цана складае ад 1 даляра за вельмі стары й папсаваны мабільнік да 300 “зялёных” за адносна новую мадэль.
„Gazeta Wyborcza”/нг