Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы памянялі арбіту станцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.10.2012 15:37
Гэта рэакцыя на магчымае сутыкненьне станцыі з касьмічным сьмецьцем.

Цэнтар касьмічных палётаў пад Маской вырашыў памяняць траекторыю палёта Міжнароднай касьмічнай станцыі, каб пазьбегнуць сутыкненьня з „касьмічным сьмецьцем”.

Як паведамлялася раней, небясьпечнае набліжэньне станцыі й часткаў касьмічнай дасьледчыцкай апаратуры можа здарыцца цягам бліжэйшых гадзінаў. Аднак навукоўцы згадзіліся, што больш сур’ёзная пагроза для станцыі не існуе.

Інфармацыю пра тое, што „касьмічнае сьмецьце” можа апынуцца ў патэнцыйна небясьпечным для станцыі „чырвоным калідоры”, расейцам перадалі амэрыканскія спэцыялісты. Падмаскоўскі Цэнтар касьмічных палётаў паведаміў, што было вырашана памяняць траекторыю палёту Міжнароднай касьмічнай станцыі. Паводле заяваў кіраўніцтва цэнтру, манэўр быў пасьпяхова праведзены сёньня раніцай.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт