Катавіцэ: Цэнтар навуковай інфармацыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.10.2012 13:02
Праект у Катавіцэ наблізіў Польшчу да найлепшых навукова-дасьледчыцкіх цэнтраў у сьвеце.
foto: Twice25/Wikimedia Commons
Больш за 50 кілямэтраў паліц і 12 тысячаў квадратных мэтраў прасторы, на якой у суме будзе разьмешчана каля 2 мільёнаў кніжак.
Так можна прадставіць Цэнтар навуковай інфармацыі й Акадэмічную бібліятэку, якія надоечы афіцыйна адкрыліся ў горадзе Катавіцэ.
Гэты праект наблізіў Польшчу да найлепшых навукова-дасьледчыцкіх цэнтраў у сьвеце, - падкрэсьліў рэктар Сілескага ўнівэрсытэта Веслаў Банысь.
Адкрыцьцё цэнтра зьяўляецца абсалютным пераломам, бо навуковая інфармацыя стала даступнай ня толькі для студэнтаў, асьпірантаў і супрацоўнікаў унівэрсытэта, але й для ўсіх жыхароў рэгіёна.
Як кажуць студэнты, гэтая інвэстыцыя для іх – вялікая карысьць. Вялікія фонды й доступ да тысячаў кнігаў дазваляць атрымаць патрэбную й цікавую інфармацыю.
Будаўніцтва Цэнтра навуковай інфармацыі й Акадэмічнай бібліятэкі доўжыўся чатыры гады. Сумесны праект Катавіцкага, Сілескага й Эканамічнага ўнівэрсытэтаў каштаваў каля 80 мільёнаў злотых (каля 20 млн. эўра).
аз