Пра яго  чулі амаль усе. Не адзін чалавек марыць  знайсьці месца, дзе яго схавалі, аднак ніхто ня ведае, дзе ён  знаходзіцца.
Яшчэ адзін бурштынавы пакой 
Чаргову сьлед ведзе ў прускую крэпасьць у Срэбранай Гары, аднаго з часта наведавемых месцаў у Ніжняй Сылезіі.  Шмат турыстаў , якія туды прыязджаюць, перакананыя, што практычна ходзяць па Бурштынавым пакоі. Вось толькі дзе ён можа быць схаваны? 
Гэты сьлед можа быць фалшывы. Сапраўды, перад вайной у крэпасьці знаходзіўся бурштынавы пакой „Бэрнстэін Зіммэр”, ня меў ён аднак нічога супольнага з каралеўскім скарбам. Магчыма што да гіпотэзы аб схаваным скарбе спрычыніўся сакрэтны транспарт грузавікоў, якія паявіліся ў ваколіцах замку ў сакавіку 1945 году.  Калёна грузавікоў у суправджэньні  Вафэн-СС праехала праз горад у напрамку замку. Жыхарам было загадана  шчыльна завесіць  вокны й не выходзіць з дамоў. З аддалі было чуваць некалькі выбухаў, пасьля грузавікі вярталіся пустыя. Гэта пацвердзілі шмат жыхароў мястэчка.
Можа гэта нейкі агеньчык ў цемры. Тым больш, што Срэбраны праход адзьдзяляе Бардзкія горы ад самых загадкавых ў Польшчы Совіх гораў. Тут  падчас Другой сусьветнай вайны немцы прабурылі некалькі велізарных падземных комплексаў, сакрэты якіх да канца не адкрытыя й па сёньняшні дзень.
 
 За комнату ў турму
Перанесямся цяпер у Любускае ваяводзтва, дзе знаходзіцца адна з найбуйнейшых сыстэмаў падземных узмацненьняў у Эўропе. Пабудаваная яна дзеля таго, каб ахоўваць нямецкую „любускую браму” на луку  Одры й Варты - самага кароткага шляху ў Бэрлін з усходняга напрамку.
Калі чыронаармейцы захапілі ўзмацненьне, камандуючы расейскай спэцрупай  знайшоў некалькі прадметаў з польскіх музэйных калекцыяў. Аднак, праўдападобна, сапраўдныя сэйфы  да гэтае пары ня знойдзеныя.
 У 2009 годзе паліцыя арыштавала двух двух аматараў прыгоды, якія спрабавалі раскапаць адзін з бункераў блізу Пнева, будучы перакананымі, што знаходзяцца ўсяго ў некалькіх кроках ад скарбу.
Мроя ці прароцтва?
Калісьці празорца ксёндз Чэслаў Клімушка быў перакананы, што Бурштынавы пакой згарэў. А перад зьнішчэньнем знаходзіўся ў нейскім прускім замку непадалёк Гданьска.  Некаторыя навукоўцы лічаць, што Бурштынавы пакой згарэў вясною 1945 году пасьля ўваходу Чырвонай арміі ў Кёнінсбэрг. Быццам бы Расейцы добра пра гэта ведалі, аднак затаілі гэты факт, абвінавачваючы у рабунку немцаў.
Так ці інакш некаторыя надалей шукаюць сьлядоў Бурштынавага пакою, бо самае галоўнае ў прыгодзе  не знаходка, а пошук.
Падрыхтавала Караліна Русіновіч