Logo Polskiego Radia
Print

Фэстываль Януша Корчака ў Менску

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 21.11.2012 15:29
Запрашаюць Амбсада РП у Менску, Польскі Інстытут і кнігарня «логвінаЎ».


/

24 лістапада ў Менску пачнецца Фэстываль Януша Корчака. Для дзетак і дарослых адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, зьвязаных зь імем вядомага пэдагога й пісьменьніка.

Фэст распачне дзіцячы ранішнік “Кароль Мацюсь назаўжды” ў Галерэі сучаснага мастацтва Ў. У праграме: прагляд урыўкаў польскага мюзікла “Януш Корчак”, мастацкае чытаньне пра прыгоды караля Мацюся й Кайтуся-чарадзея ад акторкі Ганны Хітрык. Вядоўца ранішніка – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 14. Уваход вольны.
27 і 29 лістапада ў гатэлі “Менск” пройдуць адкрытыя лекцыі па гісторыі пэдагогікі й дзейнасьці Януша Корчака з удзелам прафэсара пэдагогікі Анджэя Яноўскага. Мадэратарка – Інэса Кур’ян. Пачатак абедзьвюх лекцыяў у 18-30. Навучальная зала 609.

У сераду 28 лістапада ў рамках фэстывалю адбудзецца прэзэнтацыя твораў Януша Корчака для студэнтаў педунівэрсытэта. У імпрэзе возьме ўдзел польскі корчаказнаўца Анджэй Яноўскі, а таксама перакладчыкі Інэса Кур’ян і Ўладзімір Васілевіч, а таксама нашчадкі легендарнай перакладчыцы Ядвігі Бяганскай. Вядучая імпрэзы – Марына Шода.

Пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка (Савецкая 18). Актавая зала, другі паверх. Пачатак а 11.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт