Logo Polskiego Radia
Print

Момант сьмерці перастае быць загадкай

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.08.2013 06:17
Навукоўцы вынайшлі прыладу, якая прадказвае сьмерць чалавека.

/


Брытанскія навукоўцы з унівэрсытэту Лянкастэра распрацавалі прыладу, якая з дапамогай бязбольнага лязэрнага выпраменьваньня аналізуе стан эндатэліяльных клетак у крывяносных сасудах і вызначае, наколькі хутка старэе цела.

Фактычна прыбор дапаможа мэдыкам вылічыць дату меркаванае сьмерці. Яго ўжо так і называюць - "тэст на сьмерць". Вынік тэсту месьціца ў межах шкалы ад 0 - гэта азначае, што чалавек мёртвы, да 100 - жывы і знаходзіцца ў аптымальным стане.

Як піша газэта "The Mirror", плянуецца, што ўжо праз тры гады лекары возьмуць гэты бранзалет у пастаяннае выкарыстаньне. Ён дапаможа, у прыватнасьці, праверыць схільнасьць пацыентаў да анкалягічных захворваньняў і разумовай недаразьвітасьці.

Адна са стваральнікаў прылады прафэсар Анэта Стэфаноўска кажа, што ў будучыні вынікі аналізаў гэтага тэсту будуць зьмешчаныя ў велізарную базу дадзеных, па якой можна будзе ўсё больш дакладна прадказваць, колькі гадоў засталося жыць чалавеку.

НТВ /эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт