Logo Polskiego Radia
Print

Гісторык: Бурштынавы пакой быў зьнішчаны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.08.2013 17:40
Сам Сталін асабіста даў загад знайсьці Бурштынавы пакой, але на яго сьлед так і не ўдалося трапіць.
interia.plinteria.plwww.interia.pl

Газэта “Rzeczpospolita” ў сёньняшнім нумары закранае тэму Бурштынавага пакою. У размове з карэспандэнтам выданьня журналіст і гісторык Лешэк Адамчэўскі высоўвае некалькі вэрсій, датычных гэтага зьніклага вядомага аб’екту. Пасьля вайны многія краіны ды тысячы людзей стараліся знайсьці Бурштынавы пакой, які прапаў у студзені 1945 года. Апошні раз яго бачылі ў Кёнігсбэргу ў замку. Высоўваліся гіпотэзы, што аб’ект схаваны недзе ў гарах Нямеччыны альбо Польшчы. Дарэчы, сам Сталін асабіста даў загад знайсьці Бурштынавы пакой, але на яго сьлед так і не ўдалося трапіць. І таму Лешэк Адамчэўскі не вылючае, што аб’ект проста быў зьнішчаны, прычым выпадкова. У якасьці прыкладу ён прыводзіць пэўны факт: пасьля заняцьця Чырвонай Арміяй Кёнігсбэргу ў паўночным крыле замка савецкія спэцыялісты знайшлі элемэнты каменнай мазаікі, якая была часткай Бурштынавага пакою. А вакол – мноства попелу. Таму нельга выключыць, што славуты ва ўсім сьвеце аб’ект проста згарэў у полымях вайны, кажа Лешэк Адамчэўскі ў інтэрвію газэце “Rzeczpospolita”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт