Logo Polskiego Radia
Print

1 млрд дал. на спадарожнікі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 05.06.2014 11:11
  • 007ea649.mp3
Google выдаткуе 1 млрд дал. на спадарожнікі, якія дазволяць падключыць да інтэрнэту аддаленыя рэгіёны сьвету.
fot. sxc.hu


Інтэрнэт-кампанія Google выдаткуе больш за адзін мільярд даляраў на разьвіцьцё атмасфэрных спадарожнікаў і іншых бесьпілётных лятальных апаратаў, якія дазволяць падключыць да інтэрнэту аддаленыя рэгіёны сьвету. Пра гэта паведамляе газета The Wall Street Journal са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Падрабязнасьці пляну інвэстыцый пакуль не ўдакладняюцца. Аднак ужо вядома, што праект пачнецца са 180 невялікіх атмасфэрных спадарожнікаў, якія лятаюць на невялікай адлегласьці ад Зямлі. Такія апараты здольныя выконваць амаль тыя ж апэрацыі, што арбітальныя спадарожнікі, але яны больш даступныя па коштах.

Пазьней праект можа пашырыцца за кошт прымяненьня іншых лятальных або касьмічных апаратаў, а аб'ём капіталаўкладаньняў плянуецца павялічыць да трох мільярдаў даляраў. Канчатковы памер інвэстыцый залежыць ад канструкцыі апаратаў і іх агульнай колькасьці.

Найбуйнейшыя кампаніі Крамянёвай даліны апошнія пару гадоў актыўна шукаюць альтэрнатыўныя спосабы забясьпечыць высакахуткасны інтэрнэт у цяжкадаступных або самых бедных рэгіёнах Зямлі. Цікавасьць у такіх праектах для інтэрнэт-кампаній складаецца ў тым, што прырост аўдыторыі ў большасьці зь іх запавольваецца, а ў краінах, якія разьвіваюцца, патэнцыйна можна прапанаваць свае сэрвісы яшчэ пяці мільярдам чалавек.


1 млрд дал. на спадарожнікі

Google выдаткуе 1 млрд дал. на спадарожнікі, якія дазволяць падключыць да інтэрнэту аддаленыя рэгіёны сьвету.

Інтэрнэт-кампанія Google выдаткуе больш за адзін мільярд даляраў на разьвіцьцё атмасфэрных спадарожнікаў і іншых бесьпілётных лятальных апаратаў, якія дазволяць падключыць да інтэрнэту аддаленыя рэгіёны сьвету. Пра гэта паведамляе газета The Wall Street Journal са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Падрабязнасьці пляну інвэстыцый пакуль не ўдакладняюцца. Аднак ужо вядома, што праект пачнецца са 180 невялікіх атмасфэрных спадарожнікаў, якія лётаюць на невялікай адлегласьці ад Зямлі. Такія апараты здольныя выконваць амаль тыя ж апэрацыі, што арбітальныя спадарожнікі, але яны больш даступныя па коштах.

Пазьней праект можа пашырыцца за кошт прымяненьня іншых лятальных або касьмічных апаратаў, а аб'ём капіталаўкладаньняў плянуецца павялічыць да трох мільярдаў даляраў. Канчатковы памер інвэстыцый залежыць ад канструкцыі апаратаў і іх агульнай колькасьці.

Найбуйнейшыя кампаніі Крамянёвай даліны апошнія пару гадоў актыўна шукаюць альтэрнатыўныя спосабы забясьпечыць высакахуткасны інтэрнэт у цяжкадаступных або самых бедных рэгіёнах Зямлі. Цікавасьць у такіх праектах для інтэрнэт-кампаній складаецца ў тым, што прырост аўдыторыі ў большасьці зь іх запавольваецца, а ў краінах, якія разьвіваюцца, патэнцыйна можна прапанаваць свае сэрвісы яшчэ пяці мільярдам чалавек.

======

Астраномы знайшлі ў космасе «Мэгазямлю»

Міжнародная каманда дасьледнікаў са Швэйцарыі, ЗША, Італіі і Вялікабрытаніі выявіла незвычайную цьвёрдую плянэту, якая ў 17 разоў цяжэйшая за Зямлю. Паведамленьне пра адкрыцьцё навукоўцаў апублікаванае на сайце Гарвард-Сьмітсанаўскага цэнтру астрафізыкі ў ЗША, дзе пазначана, што плянэту адкрылі з дапамогай зонду «Кеплер» НАСА, а дасьледавалі яе структуру сіламі абсэрваторыі SuperWASP, разьмешчанай на Канарскіх выспаx.

Цьвёрдая плянэта Кеплер-10с, якая ўтрымлівае крэмній, жалеза і іншыя цьвёрдыя пароды, знаходзіцца ў адлегласьці каля 560 сьветлавых гадоў ад Зямлі ў сузор'і Дракона; дыямэтр аб’екту большы чым зямны ў 2,3 разы і складае 29 тысяч кілямэтраў. Пэрыяд звароту плянэты вакол сваёй зоркі роўны 45 зямным суткам. Плянэтная сыстэма ў сузор’і Дракона, акрамя Кеплер -10с, уключае ў сябе плянэту Кеплер-10b, якая ў тры разы масыўнейшая за Зямлю і мае пэрыяд звароту вакол той жа зоркі каля 20 гадзін. У адрозьненьне ад цьвёрдага Кеплера-10с, Кеплер-10b, як мяркуецца, складаецца з вадкага жалеза.

Астрафізікі ацэньваюць ўзрост плянэты Кеплер-10с прыкладна ў 11 мільярдаў гадоў. Плянэта зьяўляецца старой, асабліва ў параўнаньні зь Зямлёй, узрост якой ацэньваецца ў 4,5 мільярда гадоў. Для ўтварэньня такіх аб’ектаў неабходныя цяжкія элемэнты. Шчыльнасьць плянэты сьведчыць аб тым, што яна павінна быць цьвёрдай. Спэцыялісты не выключаюць, што на Кеплер-10с прысутнічае атмасфэра.

Адкрыцьцё навукоўцаў паказвае, што цьвёрдыя экзаплянэты маглі пачаць фармавацца яшчэ на раньняй стадыі Сусьвету. Раней лічылася, што такія аб’екты не маглі існаваць у той час: гравітацыйнае прыцягненьне прыцягвае велізарныя масы лёгкіх гелія і вадароду, якія ў лішку прысутнічалі ў маладым Сусьвеце, і зь іх ўтвараюцца плянэты, падобныя на сучасныя газавыя гіганты накшталт Юпітэра і Нептуна. Пытаньне аб мэханізмах утварэньня цьвёрдых плянэт застаецца адкрытым.

эб

=====

Двухмоўе абароніць мозг ў сталым узросьце

Вывучэньне замежнай мовы дабратворна ўплывае на мозг. Нават калі пачынаем яе вывучаць у сталым узросьце.

Гэта вынік дасьледаваньня навукоўцаў з Унівэрсытэту Эдынбурга, якія здасьледавалі моўныя магчымасьці 262 чалавек. Правяралася валоданьне моваю ў чытаньні, пісаньні і вымаўленьні. У экспэрымэньце бралі ўдзел людзі ва ўзросьце 11 гадоў і 70 і старэйшыя.

Ужо раней навукоўцы сьцьвердзілі, што валоданьне замежнай мовай затрымлівае разьвіцьцё дэмэнцыі. Апошнія дасьледаваньні сканцэнтраваліся вакол таго, у якой ступені вывучэньне новай мовы на старасьць павышае пазнавальныя здольнасьці чалавека.

Усе ўдзельнікі экспэрымаэнту сьцьвярджалі, што яны ведаюць хаця б адну замежную мову. 195 зь іх вывучала ее да паўналецьця, а 65 чалавек — у сталым узросьце. Аказалася, што тыя, хто размаўляе па меншай меры на дзьвюх мовах, незалежна ад таго, калі іх вывучалі, мелі значна лепшыя кагнітыўныя здольнасьці, чым у сярэднім. Веданьне замежных моў аказвала станоўчы ўплыў на агульны ўзровень інтэлекту і здольнасьць чытаньня.

— Гэта важнае адкрыцьцё. Мільёны людзей ва ўсім сьвеце вывучаюць замежную мову ў сталым узросьце, — кажа др Томас Бак з Эдынбургскага ўнівэрсытэту. — Нашае дасьледаваньне паказвае, што гэта можа аказваць дабратворны ўплыў на розум на старасьць.

Далейшыя дасьледаваньні будуць засяроджваецца на наступным пытаньні: каб наш мозг працаваў лепш, дастаткова проста ведаць замежную мову, ці неабходна ёй рэгулярна карыстацца.

Вынікі былі апублікаваныя на старонках „Annals of Neurology”.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт