Logo Polskiego Radia
Print

"Пазнай Беларусь"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.06.2014 09:28
  • paznaj Biełaruś.mp3
У Беластоку прайшло падвядзеньне вынікаў мастацкага конкурсу.

Васількі, буслы, архітэктурныя помнікі, рэлігійныя знакі. Усё тое, што атаесамліваецца з Беларуссю, зробленае рознымі мастацкімі тэхнікамі. У сядзібе галоўнага праўлення БГКТ у Беластоку прайшло падвядзеньне вынікаў мастацкага конкурсу «Пазнай Беларусь», зладжанага для дашкольнікаў, вучняў пачатковых і сярэдніх школаў ды ліцэяў. Мерапрыемства ўпрыгожвалі таксама лаўрэаты дзіцячага конкурсу Беларуская песня.

Конкурс «Пазнай Беларусь» наладзіў Культурны цэнтар Беларусі ў Варшаве. Неўзабаве выйдуць з друку таксама два альбомы з працамі лаўрэатаў. А на мерапрыемствы пабывала Ганна Пятроўская. Слухайце ў далучаным гукавым сайце яе рэпартаж.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт