Сужонская здрада
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
03.07.2014 09:59
Жанчыны здраджваюць радзей, але іх раман даўжэй цягнецца.
У мужчын гэта аднаразовыя эпізоды.
Сэксуальнае жыцьцё пачынаецца з больш нізкага ўзросту, а сужонская здрада ўжо так не кранаje, як калісь. І здараецца сёньня значна часьцей -- так вынікае з дадзеных дасьледчага цэнтру сацыяльнай прафіляктыкі. Высновы выглядаюць нянадта аптымістычна, пасдумоўвае "Rzeczpospolita".
- Дзіўна, што маладыя людзi зь вельмі нізкім сужонскім стажам прымаюць рашэньні, якія прыводзяць да здрады. Гэта сьведчыць аб тым, што іх саюзы псыхалягічна слабыя, - кажа газэце праф. Марыюш Енджэйка, сацыёлаг і аўтар дасьледаваньняў.
Рост відавочны: кожны трэці рэспандэнт прызнаў, што хоць раз здрадзіў. У падобных апытаньнях 2011 года гэтак адказаў адзін зь пяці.
Часьцей за ўсё здраджваюць мужчыны, якія часта падарожнічаюць па краіне, а карпаратыўныя выезды -- гэта пэрыяд масавых здрадаў, сьведчаць вынікі дасьледаваньня.
Аналіз таксама выяўляе іншыя цікавыя дэталі. Часьцей здраджваюць людзі высокага матэрыяльнага статусу. У мужчыны гэта пераважна аднаразовы эпізод, у жанчыны -- працяглы раманс.
Мужчыны часьцей за ўсё паддаюцца выпадковаму сьляпому захапленьню, а жанчыны аддаюць перавагу добра знаёмым мужчынам з атачэньня. Мужчын у пазашлюбных зносінах прыцягвае пераважна сэкс (так адказалі 73 адсоткі зь іх), у жанчын, апроч сэксу, вабіць жаданьне вырвацца з нуды «шэрага жыцьця», а таксама «патрэба адчуць падтрымку, блізкасьць і павагу». Для мужчыны партнэрка павінна быць прыгожай і сэксапільнай. Жанчыны цэняць зьнешні выгляд, дзелавую пазыцыю і манеры.
Расьце група людзей, якія шукаюць сэксуальных партнэраў празь інтэрнэт. Амаль трэць рэспандэнтаў рэгулярна праглядвае сайты знаёмстваў. Сярод самых маладых апытаных знаёмствы ў сеціве -- гэта натуральны спосаб пошуку сэксуальных партнэраў.
Што яшчэ вынікае з дасьледаваньня? Мужчыны з буйных і сярэдніх гарадоў здраджваюць жонак у дзесяць разоў часьцей, чым жыхары сельскіх мясцовасьцяў. Таксама адукаваныя людзі і заможныя хутчэй ідуць на здраду, чым людзі без адукацыі. І часьцей здраджваюць супрацоўнікі карпарацый, прадстаўнікі творчых прафэсій ды бізнэсоўцы, якія часта выязджаюць па справах.
Апытаньне пацьвярджае агульнае перакананьне, што разлука не спрыяе вернасьці.
эб/rp.pl