Logo Polskiego Radia
Print

Найлепш жывецца ў гарадах на ўсходзе Польшчы

PR dla Zagranicy
Nina Barszczewska 18.07.2014 15:27
У Жэшаве колькасьць жыхароў павялічылася на 14,2%, у Беластоку на 6%, а ў Варшаве на 5,5% - гэтак вынікае з найноўшга рапарту, апрацаванага дэмографамі з Лодзінскага ўнівэрсытэта.

Гарады на ўсходзе Польшчы прыцягваюць насельнікаў – піша „Rzeczpospolita”. Толькі ў 6 польскіх гарадах павялічылася колькасьць жыхароў. Хаця цягам апошніх 20 гадоў найбольш людзей, бо амаль 90 тысяч, прыбыло ў сталіцы, то аднак працэнтава найбольш карысна сытуацыя выглядае ў Жэшаве й Беластоку – у Жэшаве колькасьць жыхароў павялічылася на 14,2%, у Беластоку – на 6%, а ў Варшаве – на 5,5%. Гэтак вынікае з найноўшга рапарту, апрацаванага дэмографамі з Лодзінскага ўнівэрсытэта.

Якім чынам Жэшаў падтрымлівае сем’і? Гэта брак праблемаў з атрыманьнем месца ў ясьлях і дзіцячых садках, сацыяльная падтрымка бяднейшых сем’яў, а таксама Карта вялікіх сем’яў зь цікавымі скідкамі. Год таму гарадзкія ўлады правяралі, хто найчасьцей купляе ў Жэшаве новыя кватэры, і атрымалася, што 80% – гэта прыежджыя, якія выбіраюць гэты горад таму, што ён невялікі, чысты, бясьпечны, у 17 гадзін ужо ўсе вяртаюцца з працы дадому. Гарадзкія ўлады аказваюць падтрымку вышэйшым школам. Шмат маладых людзей, праца й адносна танныя кватэры – усё гэта пазытыўна ўплывае на нараджэньне дзяцей.

Вышэйшы натуральны прырост быў толькі ў Беластоку – на ўзроўні 6%. Беласток – гэта найбольшы акадэмічны, культурны й эканамічны цэнтар на Падляшшы. Гэта зялёны горад, з высокім узроўнем жыцьця, і таму людзі ахвотна пасяляюцца ў Беластоку.

У сваю чаргу Варшаву людзі выбіраюць як найбольшы акадэмічны цэнтар, у які зьяждзаюцца студэнты з цэлай Польшчы, але найбош з Вармінска-Мазуркага, Падляскага й Люблінскага ваяводзтваў – паведамляе „Rzeczpospolita”.

„Rzeczpospolita”/нб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт