Птушыны бізнэс 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.08.2014 10:00
                    
                                 
                
                
                    Колькасьць назіральнікаў за птушкамі расьце. На гэтым зарабляе турызм.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                          Польшча зьяўляецца раем для замежных назіральнікаў за птушкамі. Таксама павялічваецца колькасьць мясцовых аматараў птушак, а турыстычная галіна пачынае карыстацца гэтым усё больш адважна, паведамлее „Wprost”.
Назіральнікі за птушкамі гатовыя пераехаць нават некалькі сотняў кілямэтраў, каб пабачыць нейкую птушку, альбо й не, паколькі такой гарантыі ніколі няма. „Гэта нармальная справа”,  - кажа аўтар старонкі „Birding in Poland”, 33-гадовы Міхал Завадзкі з Аполя. Ён займаецца назіраньнем за птушкамі ўжо 20 гадоў, з часу, калі бабуля Яніна ўпершыню завяла яго ў заапарк.
Сёньня ён падарожнічае па сьвеце ў пошуках новых відаў птушак. З гэтай мэтай ён пабываў, сярод іншага, у Ізраілі, Грузіі, Марока, Турцыі.
Каб пабачыць канкрэтны від птушкі, ён гатовы чакаць у хованцы больш за 10 гадзін.
Падобных яму аматараў у Польшчы прыбывае кожны год. Зараз яны складаюць больш за дзесяць тысяч чалавек. Арнітолягі-аматары выдаюць за вясну й лета па больш за 10 тысяч злотых на арніталягічныя паездкі. Замежныя госьці гатовыя заплаціць яшчэ больш, і гэтым карыстаецца польскі турызм.
За арганізаванае турагенцтвам тыднёвае назіраньне за птушкамі ў суправаджэньні прафэсійнага арнітоляга трэба заплаціць нават тысячу эўра. Аднак іншаземцаў гэтыя цэны не палохаюць, паведамляе „Wprost”.
аз