Logo Polskiego Radia
Print

Уладары Катару вераць, што купіць можна ўсё

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2015 15:16
Хоць Катар больш лібэральны, чым Саудаўская Арабія, то імігранты павінны быць там асьцярожнымі.

„Гэта нават не дзяржава, а абсурдны твор на пустыні, дзе без кандыцыянэраў нельга выжыць. Аднак, калі яна захоча, то пабудуе кандыцыянаваныя стадыёны”, - кажа ў размове з выданьнем „Newsweek” эўрапейка, якая ўжо некалькі гадоў жывае й працуе ў сталіцы Катару Досе.

Жанчына просіць журналіста не называць яе прозьвішча, бо за крытыку краіны пагражае пазбаўленьне візы й дэпартацыя. Яна зьяўляецца прадстаўніцай элітарнай групы замежнікаў, якія працуюць для банкаў, карпарацыяў ці для ўраду.

Горш выглядае сытуацыя фізычных рабочых з Нэпалу, Індыі, Банглядэша й Пакістана. У Катары дзейнічае партыярхальная сыстэма на рынку працы – кафаля. Дзякуючы ёй працадаўца становіцца „панам” працаўніка, ад якога залежыць, калі той вернецца дадому ду ці наогул вернецца.

Цягам апошніх 2-3 гадоў ў Катары з-за працы памерлі некалькі сотняў наёмных працаўнікоў – найбольш з Нэпала. Міжнародная канфэрэнцыя прафсаюзаў перасьцерагае, што да 2022 году падчас будовы спартыўных комплексаў на Чэмпіянат сьвету па футболе можа памерці ажно 4 тысячы працаўнікоў.

Улады Катару стараюцца суцішыць скандал. Яны абяцалі, што ліквідуюць кафалю й прымусяць працадаўцаў лепш ставіцца да замежных працаўнікоў.

Тым ня менш, хоць Катар больш лібэральны, чым суседняя Саудаўская Арабія, то нават багацейшыя імігранты мусяць быць тут асьцярожнымі.

„У мінулым годзе паліцыя затрымала маю знаёмую азіятку толькі таму, што падчас Рамадана яна апранула штаны, якія не сягалі да шчыкалаткі”, - расказвае суразмоўца выданьня.

Беручы пад увагу ВУП, лічаны на аднаго жыхара (больш за 100 тысяч даляраў) Катар – гэта найбагацейшая краіна сьвету. Краіна, тэрыторыя якой складае 11 тысяч квадратных кілямэтраў, мае найбуйнейшыя радовішчы прыроднага газу й нафты. Амаль дзьве траціны ВУП – гэта паступленьні з продажу нафты й газу.

Паводле экспэртаў, арганізацыя Чэмпіянату сьвету па футболе - 2022, гэта каштоўны капрыз уладараў эмірату. Паводле розных ацэнак, Катар хоча прызначыць на будаўніцтва неабходнай інфраструктуры 100- 200 мільярдаў даляраў.

Але карупцыйны скандал, зьвязаны з атрыманьнем права на арганізацыю спартыўнага мерапрыемства, можа сур’ёзна пашкодзіць аўтарытэт гэтай багатай краіны, лічыць тыднёвік „Newsweek”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт