"Жывое" відэа з дна возера
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        16.04.2015 17:45
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Карыстальнікі інтэрнэту могуць глядзець прамую трансьляцыю з дна аднаго з мазурскіх азёраў і назіраць за рыбай.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         
 Карыстальнікі інтэрнэту могуць глядзець прамую трансьляцыю з дна аднаго з мазурскіх азёраў і назіраць за рыбай. Пасьля зімовага перапынку зноў устаноўленая інавацыйная сыстэма маніторынгу, дзякуючы якой падводнае жыцьцё перадаецца ў сеціва.
Як распавёў стваральнік праекту Пётр Мруз з кампаніі Масдар, гермэтычная падводная камэра пасьля зімовага перапынку была зьмешчаная ў тым жа возеры, што ў мінулым годзе. Праўда, цяпер яе адсунулі крыху далей ад берага, на глыбіню 4 мэтраў. Мруз ня стаў раскрываць назвы возера, дзе ўсталяваная падводная камэра, каб не правакаваць крадзяжу або вандалізму. 
"Пакуль што рух рыбы слабы, але мы ведаем, што з кожным днём ён будзе расьці. Сёньня на досьвітку мы бачылі плотак, а ў другой палове дня праплываў добры шчупак", - паведаміў Пётр Мруз. 
Паводле яго словаў, рыба ўсё яшчэ хавацца ў глыбінях, але калі тэмпэратура вады будзе расьці, з кожным днём усё больш рыб будзе выплываць на плыткаводзьдзе.
Жывыя выявы падводнага сьвету можна глядзець на сайце http://rybynazywo.pl/, - паведаміў сп. Мруз.
Упершыню прамую трансляцыю з возера можна было ўбачыць летам мінулага года. Стваральнікі праекту побач з відэа з дна возера зьмясьцілі на сайце раней зарэгістраваныя цікавыя паводзіны рыбы. Напрыклад, ёсьць відэа "Танцы ліняў" і напад шчупака на плотку.