У спартовым комплексе "Ўрсынаў Арэна" польскай сталіцы Варшавы прайшлі тры буйныя міжнародныя турніры па барацьбе. Мэмарыял Вацлава Цыялкоўскага па вольнай барацьбе, Мэмарыял Уладзіслава Пытлясінскага па грэка-рымскай барацьбе, і турнір Poland Open па жаночай барацьбе. Прадстаўнікі Беларусі сумарна заваявалі на іх 6 (2 залатыя, 2 срэбныя, 2 бронзавыя) узнагарод, паведамілі ў Беларускай федэрацыі барацьбы.
У першы дзень на дываны Варшавы выйшлі прадстаўнікі вольнага стылю. Гэты турнір сабраў 147 удзельнікаў з 28 краін. На рахунку беларускіх вольнікаў срэбра і бронза. Аляксей Нікалаеў (вагавая катэгорыя да 125 кг) стаў уладальнікам срэбра, саступіўшы ў фінале грузінскаму супару Гено Петрашвілі (0:6). Амар Магамедаў (86 кг) дайшоў да паўфіналу, дзе прайграў турку Ясіру Селіму (2:7), а далей у паядынку за бронзу адолеў Рэнэ Матэджава са Славакіі (10:0).
У турніры па грэка-рымскай барацьбе, які стаў самым прадстаўнічым, сабраўшы 357 спадужнікаў, мэдалёвым выступам вызначыўся Віктар Сасуноўскі (80 кг). Ён стаў срэбным прызёрам, саступіўшы ў фінале вугорцу Пэтэру Баксі (0:3). Да таго беларускі барэц атрымаў тры перамогі, прычым у дваіх супараў выйграў на тушэ.
Зь іншых прадстаўнікоў грэка-рымскай барацьбы бліжэй за ўсіх да п'едэсталу быў Саслан Даўраў (59 кг), які заняў 7-е месца.
У жаночай барацьбе на рахунку прадстаўніц Беларусі два залатыя і адзін срэбны мэдалі. Лепшымі ў сваіх вагах сталі чэмпіёнка Эўропы 2013 году Настасься Гучак (60 кг), якая адолела ў фінале ўкраінку Аксану Гергель (3:1), і Марыя Мамашук (63 кг), якая ўпэўнена выйграла ў вырашальным спадужаньні ў азэрбайджанскай спартоўкі Марыі Мушкі (5:0). Срэбную ўзнагароду заваявала Надзея Шушко (55 кг). Усяго ў Poland Open прынялі ўдзел 136 спадужніц.
Тры варшаўскія турніры для барцоў многіх краін сталі заключным этапам адбору на чэмпіянат сьвету-2015, які прыме Лас-Вэгас (ЗША). Там будуць разыграныя першыя шэсьць ліцэнзій у кожнай вагавой катэгорыі на летнія Алімпійскія гульні 2016 году.
эб/belta.by
У спартовым комплексе "Ўрсынаў Арэна" польскай сталіцы Варшавы прайшлі тры буйныя міжнародныя турніры па барацьбе. Мэмарыял Вацлава Цыялкоўскага па вольнай барацьбе, Мэмарыял Уладзіслава Пытлясінскага па грэка-рымскай барацьбе, і турнір Poland Open па жаночай барацьбе. Прадстаўнікі Беларусі сумарна заваявалі на іх 6 (2 залатыя, 2 срэбныя, 2 бронзавыя) узнагарод, паведамілі ў Беларускай фэдэрацыі барацьбы.