Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці вызначыліся лепшыя дрыфтары году

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.08.2015 13:13
Трэці раз чэмпіёнам краіны па гэтым відзе аўтаспорту стаў мянчук Аляксей Вішнеўскі.
drift.by


У Берасьці сталі вядомыя пераможца і прызёры чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу. У трэці раз чэмпіёнам краіны па гэтым відзе аўтаспорту стаў мянчук Аляксей Вішнеўскі.

Фінальная гонка адбылася ў межах Берасьця. Не абышлося безь нечаканасьцяў — першае месца ў гэтай гонцы заняў мянчук Андрэй Піскароў. На другім месцы апынуўся пілёт Аляксей Вішнеўскі, на трэцім — Максім Шаціла.

Яшчэ да апошняга этапу Аляксей Вішнеўскі па суме балаў забясьпечыў сабе першае месца ў чэмпіянаце. Інтрыга захоўвалася ў барацьбе за другое месца. У выніку ўдалы выступ у Берасьці прынёс Максіму Шацілу другое месца, Сяргей Сак замкнуў першую тройку.

Берасьцейская траса мае сярэднюю ступень складанасьці — гонка была небясьпечнай для пілётаў і відовішчнай для гледачоў. Так, падчас трэніровачных заездаў Андрэй Мезін урэзаўся на аўтамабілі ў бэтонную агароджу.

Усяго ж у берасьцейскім мерапрыемстве ўзялі ўдзел прыкладна 20 гоншчыкаў. Паглядзець на іх выступы прыйшлі амаль 3 тыс. чалавек. За час гонкі было спалена каля 200 пакрышак прыкладна на 20 тыс. даляраў.

эб/ БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт