Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Польшчы Эва Копач на трэнажоры (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.10.2015 18:27
Прэм’ер Эва Копач ускочыла на адзін з трэнажораў і паказала прысутным, што яна ў добрай форме.
PAP/Radek Pietruszka

Што палітык ня зробіць для таго, каб выйграць выбары? Задае пытаньне газэта «Fakt» і піша пра прэм’ер-міністра Польшчы Эву Копач, якая ў рамках перадвыбарчай кампаніі паехала ў невялікі гарадок Блоне, разьмешчаны каля Варшавы. Кіраўнік Кабінэту міністраў як казуля пераскочыла праз невялічкі фантан ды накіравалася ў парк, дзе разьмешчаныя спартыўныя трэнажоры пад адкрытым небам. Прэм’ер Эва Копач, доўга ня думаючы, ускочыла на адзін зь іх, які нагадвае арэлі й які служыць для практыкаваньняў на мышцы ягадзіц ды сьцёгнаў, і паказала прысутным, што яна ў добрай форме. Застаецца толькі задаць пытаньне, ці менавіта такіх кваліфікацый ад палітыкаў чакаюць грамадзяне, пытаецца газэта «Fakt». І адразу ж адказвае: пра гэта стане вядома 25-га кастрычніка, калі ў Польшчы пройдуць парлямэнцкі выбары.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт