Logo Polskiego Radia
Print

Як пракарміць чалавецтва

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.10.2015 14:48
Генэтычнае мадыфікаваньне расьлін можа аказацца адзіным мэтадам, які дазволіць пракарміць людзей на плянэце.
 natablicy.pl

Людзі ў разьвітых краінах Захаду жывуць у харчовым дабрабыце, але, калі мы нічога ня зьменім, голад пачне зазіраць у вочы таксама жыхароў багатых дзяржаў. Што зрабіць, каб пракарміць чалавецтва, піша Newsweek Polska.
На Захадзе цягам дзясяткаў гадоў расло выкарыстаньне хіміі ў сельскай гаспадарцы. У выніку ўжо сёньня адна пятая палёў знаходзіцца пад пагрозай дэградацыі, а будзе яшчэ горш.

Навукоўцы прапануюць ратаваць навакольнае асяродзьдзе праз гэтак званую збалянсаваную сельскую гаспадарку. Яна заключаецца ў абмежаваньні хімічных сродкаў аховы расьлін, у першай чарговасьці павінны выкарыстоўвацца біялягічныя фактары.

Навукоўцы працуюць над новым відамі расьлін, якія былі б устойлівыя на засуху або празьмерную засоленасьць глебы. Пакуль што генэтычна мадыфікаваныя арганізмы ўзбуджаюць недавер у многіх краінах, у тым ліку ў Польшчы. Тым ня менш, генэтычнае мадыфікаваньне можа аказацца адзіным мэтадам, які дазволіць пракарміць чалавецтва.

Чарговая праблема – нястача пітной вады, якой ужо пачынае не хапаць. Без яе нічога немагчыма вырасьціць, вялікія колькасьці вады неабходныя ў жывёлагадоўлі. Каб вырасьціць адзін апэльсін, патрэбныя 15 літраў вады, а дзеля таго, каб атрымаць адзін кіляграм мяса, неабходна патраціць нават 15 тыс. літраў вады. Жывёлагадоўля патрабуе таксама шмат энэргіі, на многа больш, чым расьлінагадоўля. Страшна нават сабе ўявіць, што будзе, калі традыцыйна вэгетарыянскія краіны, як Індыя або Кітай, узбагацеюць і пачнуць спажываць столькі мяса, колькі жыхары Захаду.

Newsweek Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт