Logo Polskiego Radia
Print

Клімат: ня ўсе пагаджаюцца з тэзай глябальнага пацяпленьня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.12.2015 13:51
Удзельнікі кліматычнага саміту б’юць трывогу: жахлівыя зьмены клімату. Усё ж ня ўсе з гэтым пагаджаюцца.
Foto: pixabay.com

Polska The Times: Удзельнікі кліматычнага саміту ў Парыжы б’юць трывогу: жахлівыя зьмены клімату. Усё ж ня ўсе з гэтым пагаджаюцца. А й доказы гэтаму пярэчаць.

Перад тым, як біць трывогу, навукоўцы раяць захаваць спакой і паглядзець на цьвёрдыя доказы. А зь іх вынікае, што нічога жахлівага з нашым кліматам не адбываецца.

Гэта праўда, што бягучы год будзе значна цяплейшы, чым папярэдні. Але надалей не такі цёплы як 1998 год. Варта паглядзець на дадзеныя са спадарожніка. Яны гавораць, што за апошнія 35 гадоў тэмпэратура кожную дэкаду павышаецца на 0,1 градуса. У сваю чаргу наземныя замеры сьведчаць пра рост тэмпэратуры меншы чым 0,2 градусы.

Першыя спадарожнікавыя памеры тэмпэратуры былі зроблены ў 1979 годзе. Глябальная тэмпэратура сёньня толькі на паў градуса вышэйшая.

Ніводная з гэтых тэндэнцый не разьвіваецца на столькі хутка, каб выклікаць небясьпечныя зьмены клімату ня толькі ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі, а нават у пэрспэктыве стагодзьдзя.

Ацяпленьне адбываецца павольней, чым меркавалася, калі ўпершыню выбухнула зьвязаная зь ім «паніка». Таксама яно не перамяшчаецца раўнамерна. На Антарктыцы тэмпэратура ня вырасла, а цэлае паўднёвае паўшар’е ацяпляецца ўдвая павольней, чым паўночнае. Арктыка больш ацяплялася, чым тропікі.

Навукоўцы прыводзяць шматлікія прыклады, як гады ці дзесяцігодзьдзі таму выступалі падобныя ваганьні й зьмены тэмпэратуры, адбываліся розныя анамаліі. Тое, што адбываецца цяпер, зьяўляецца нармальнымі зьявамі ў прыродзе.

Напрыклад, 6-9 тысяч гадоў таму тэмпэратура водаў у акіяне была на два градусы цяплейшая чым сёньня. На сёньняшнім Арктычным акіяне доўгімі гадамі мог не паяўляцца лёд. Сыбірская тайга расьцягвалася амаль 250 км далей на поўнач, чым сёньня. Сярэднія тэмпэратуры ў ліпені былі вышэйшымі нават на 6 градусаў. Ці гэты час характарызаваўся надзвычайнымі сушамі, бурамі, эпідэміямі й голадам? Ня вельмі. У той час на тэрыторыі Афрыкі назіраліся моцныя дажджы, у раёне сёньняшняй Сахары ўзьнікалі азёры, а ў іх жылі кракадзілы й гіпапатамы.

Сёньняшняму лагоднаму ацяпленьню клімата спрыяюць агульна лепшыя ўмовы – даводзяць навукоўцы. Гледзячы глябальна, сушы вельмі павольна, але адступаюць. Буры не паяўляюцца часьцей, а іх інтэнсіўнасьць не набірае сілу. Калі казаць пра ўраганы, то бягучы год – адзін з найспакайнейшых.

Ад голаду, суш, бур памірае менш людзей, чым вякі таму. На сухіх тэрыторыях, пазбаўленых ападкаў, як заходняя Аўстралія ці афрыканская Сахэль, паяўляецца больш расьліннасьці. Усё гэта дзякуючы прысутнасьці ў атмасфэры большай колькасьці двухвокісу вугляроду, які прычыняецца да хуткага росту расьлін і робіць іх устойлівымі на засуху.

Навукоўцы моцна падкрэсьліваюць, што чалавек з кароткачасовых прагнозаў робіць пасьпешныя вывады. Акрамя таго, ён здольны кожныя зьмены лічыць нечым дрэнным. У якасьці прыкладу прыводзяць фрагмэнты з газэт. Першы: «Арктычны акіян падвяргаецца ацяпленьню, лёду ўсё менш, а зь некаторых раёнаў зьнікаюць цюлені, бо вада для іх зацёплая». Гэтыя радкі былі напісаныя не цяпер, а ў 1922 годзе. Чарговы: «Лёд на Арктычным акіяне тае так раптоўна, што цягам паў стагодзьдзя яго паверхня зьменшыцца на 1/3» – цытата з 1940 году.

У рэальнасьці Арктыка, а таксама цэлы сьвет у 1950-70-х гадах моцна ахаладзіліся, што імгненна выклікала цалкам іншыя назвы артыкулаў, тыпу: «Навукоўцы прагназуюць ледавіковы пэрыяд».

Удзельнікі Кліматычнага саміту ў Францыі пераконваюць нас і сябе, што пад канец стагодзьдзя, калі ня зьменшацца выкіды цяплічных газаў у атмасфэру, з надвор’ем напэўна станецца нешта трагічнае. Аднак такая пазыцыя адрозьніваецца ад меркаваньня прынамсі вялікай часткі навукоўцаў.

У 2012 годзе было праведзена апытаньне сярод членаў Амэрыканскага мэтэаралягічнага таварыства. Аказалася, што толькі 52% пагаджаюцца з поглядам, што на зьмену клімату найперш уплывае чалавек. Толькі 34% лічыць, што калі дзейнасьць чалавека ня будзе абмежавана, то прынясе яна не адваротныя наступствы.

Застаецца адкрытае пытаньне, ці мы не рэагуем на выраст?

Polska The Times/пераклала ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт