Logo Polskiego Radia
Print

Маці Тэрэза стане сьвятой

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.01.2016 12:22
Гучыць шмат крытыкі ў яе адрас, лібэральныя СМІ апісваюць яе як рэлігійнага фанатыка.
www.pixabay.com

Каля двух тыдняў таму Ватыкан аб’явіў, што Маці Тэрэза будзе ўведзена ў лік сьвятых. І зноў загучалі галасы крытыкі – піша Newsweek Polska. У Індыі многія яе вінавацяць у тым, што адзінай яе мэтай было канвэртаваць людзей на хрысьціянства. Крытыкі прыгадваюць яе фундамэнтальныя погляды на тэму абортаў. Напрыклад, як яна ў сваёй прамове падчас уручэньня Нобэлеўскай прэміі заявіла, што «аборты зьяўляюцца самай вялікай пагрозай для міру на Зямлі». Пасьля гэтага лібэральныя СМІ пачалі апісваць яе як рэлігійнага фанатыка. Тым часам яна як-раз тады перажывалі глыбокі крызыс веры. Дарэчы, крызыс веры кранаў ня толькі Маці Тэрэзу, ён датычыў амаль усіх сьвятых. Скажам, Сьвяты Павал змагаўся з сумненьнямі аб існаваньні Бога 45 гадоў.

А Маці Тэрэза была бескампраміснай у тым, што рабіла. Калісьці прыйшла ў амэрыканскую краму, набрала тавараў на 800 даляраў, якія намерана была раздаць бедным, і так доўга стаяла ў чарзе, пакуль нехта не заплаціў за пакупкі. Брала грошы нават ад дыктатараў. Яна казала «Кожны мае права даваць мне грошы. А я ня маю права нікога асуджаць».

Большасьць крытыкі, накіраванай супраць яе, мае вельмі нізкія пабудкі. Гаворка ідзе пра тое, каб прынізіць жанчыну, у якой вельмі традыцыйныя погляды. Гэта была простая жанчына, а яе крытыкі імкнуцца даказаць, што такі чалавек ня можа зрабіць нічога добрага.

Newsweek Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт