17 лютага – Міжнародны дзень ката
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        17.02.2016 15:55
                    
                                 
                
                
                    Нямногія аднак ведаюць, што ў іх гадаванцах жыве зьвер. 
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Zadrożna Anna/Redakcja Białoruska
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Zadrożna Anna/Redakcja Białoruska
                     
                
                
                
               
                
                         Асоб, якія любяць катоў, вельмі шмат. Нямногія аднак ведаюць, што ў іх гадаванцах жыве зьвер. Каты – дасканалыя паляўнічыя. Яны палююць ня толькі, каб наесьціся. “Здараецца, што яны злапаюць мыш і прыносяць яе пад парог. Гэта такі ўклад у хатнюю гаспадарку: я злапаў, таму прыношу. А ты рабі з гэтым, што хочаш”, - тлумачыць намесьнік дырэктара апольскага заапарку Кшыштаф Казаноўскі.
Выглядам хатнія каты вельмі падобныя да сваіх дзікіх сваякоў. Дастаткова сказаць, што яны крыжуюцца зь ляснымі катамі, а людзі пра гэта нават ня ведаюць. “Можа здарыцца, што наш кот зьяўляецца нашчадкам ляснога ката, а мы гэтага нават ня ведаем, - кажа Кшыштаф Казаноўскі. – Ляснога ката вельмі лёгка памыліць з хатнім”.
ав