Logo Polskiego Radia
Print

Мара аб шчасьці - выйгрыш у лятарэю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.02.2016 16:20
Магчымасьць выйгрышу ў польскую лятарэю LOTTO складае 1 да 14 мільёнаў.
www.glanmiregaa.ie

Тым ня менш, штогод білеты купляюць мільёны палякаў. Як зазначае «The Ekonomist», магчымасьць, што на гульца на працягу году ўпадзе астэроід, у чатыры разы большая, чым ён выйграе ў лятарэю.

Гэта факт, што на лятарэях найбольш зарабляюць арганізатары. Найлепшай прынадай на гульцоў зьяўляецца кумуляцыя (накапліваньне сумы). Разам з ростам кумуляцыі расьце колькасьць пакупнікоў білетаў. Многія пачынаюць гуляць у лятарэю менавіта падчас кумуляцыі.

Сума выйгрышу не раўняецца кумуляцыі, бо яна падзяляецца на ўсіх, хто закрэсьліў правільныя лічбы. У гісторыі польскага LOTTO (6 з 49) была такая сытуацыя, што шасьцёрку правільна пазначылі 80 чалавек. Кожны зь іх атрымаў ледзь па 7 тысяч злотых (каля $1800). Акрамя таго, ад выйгрышу трэба заплаціць падатак у памеры 10%.

У Інтэрнэце дзейнічаюць сайты, якія на самой справе зьяўляюцца лятарэяй. Гэта гэта лічыцца азартам, і таму ўладальнікі сайтаў тлумачаць, што яны толькі зьяўляюцца пасярэднікам у продажы білетаў. Праз інтэрнэт можна таксама купляць білеты ў замежных лятарэях, пры тым, што гэта зьяўляецца парушэньнем законаў.

Дасьледчыкі вызначылі, што 70% лятарэйных пераможцаў растрачвае грошы на працягу 7 гадоў. Прыкладам можа быць Джак Уайттэйкер з Заходняй Вірджыніі, які выйграў 315 мільёнаў даляраў. 55-гадовы ўладальнік будаўнічай фірмы распусьціў усе грошы цягам чатырох гадоў. Двойчы яго абакралі на $500 тыс. і $200 тыс. Астатнія грошы ён выдаткаваў на ўласныя патрэбы й на дабрачыннасьць. Пасьля выйгрышу Джак разьвёўся і трапіў у алькагольную залежнасьць, а ўнучка, якой дзед штомесяц высылаў $2 тыс., разам са сваім хлопцам памерла ад наркотыкаў.

Іншы гулец з Тэxаce сказаў, што «выйгрыш у лятарэю гэта найгоршае, што яго сустрэла ў жыцьці».

Тым ня менш, многія хочуць самі праверыць, ці гэта праўда.

Dziennik Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт