Мода на патрыятычную вопратку ў школе
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
31.05.2016 14:54
У статутах школ паяўляецца абмежаваньне свабоднага выбару вопраткі.
www.pixabay.com
Патрыятычная вопратка ўсё больш папулярная сярод маладых людзей, у тым ліку школьнікаў – чытаем у выданьні «Dziennik Gazeta Prawna». Яшчэ нядаўна крамы, якія гандлююць цішоткамі з выявамі польскіх жаўнераў, гербам або іншымі патрыятычнымі сымбалямі, прадавалі толькі ў інтэрнэце. Цяпер жа яны адчыняюць уласныя пункты продажу і пастаўляюць сваю прадукцыю нават у сеткі спартыўных крам. Сярод кліентаў – самыя розныя катэгорыі: ад вэтэранаў, лекараў, юрыстаў, па вучняў базавых школ.
Новая мода пачала зьвяртаць увагу настаўнікаў. У статутах школ паяўляюцца запісы, якія абмяжоўваюць свабодны выбар вопраткі. Па словах Якуба Жэканоўскага, галоўнага рэдактара выданьня «Голас настаўніка», справа датычыць галоўным чынам хлопчыкаў. Яны прыходзяць на ўрокі ў цішотках з гусарамі, але часам зьяўляюцца асацыяцыі з рухам агрэсіўных футбольных фанатаў або крайне правых радыкальных партый.
У многіх гімназіях або сярэдніх школах у статуце школы ёсьць гаворка пра вопратку вучняў. Напрыклад, у гімназіі нумар два ў Зялёнай Гуры нельга насіць адзеньне зь мілітарыстычнымі матывамі або такімі, якія падкрэсьліваюць перакананьні школьніка або яго прыналежнасьць да субкультуры. Можна апрануць цішотку з выявай нацыянальнага герба або сымбалем паўстаньня, але на ёй не павінна быць карцін насільля або заклікаў да агрэсіі.
«Я ня супраць патрыятычнай вопраткі ў школе, – гаворыць старшыня Зьвязу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж. – Аднак пры ўмове, што моладзь ведае, што гэтыя сымбалі азначаюць. Калі вучні ня будуць гэтага ведаць, то могуць пачаць насіць без зразуменьня чорныя або карычневыя кашулі».
Уладальнікі крам з патрыятычнай вопраткай супакойваюць, што гэтая мода пройдзе, як кожная іншая.
Dziennik Gazeta Prawna/нг