Каэфіцыент спагнаньня алімэнтаў у Польшчы - 19,5%
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
13.12.2016 14:00
Даўжнікі робяць усё магчымае, каб не плаціць – прыхоўваюць даходы, а нават выяжджаюць з краіны.
fot. sxc.hu
Алімэнты? У Польшчы ня плацяць. У Эўропе – так. Гэта артыкул з выданьня «Gazeta Wyborcza». У Польшчы праблема нявыплаты алімэнтаў датычыць каля аднаго мільёна дзяцей. Аднак гэта няпоўныя дадзеныя, паколькі шмат дзяцей застаецца з адным бацькам пасьля распаду нефармальных саюзаў, а некаторыя адзінокія бацькі не змагаюцца за грошы ад былога партнэра.
Затое ёсьць цьвёрдыя дадзеныя аб эфэктыўнасьці правапрымяненьня ў дадзеным выпадку. Толькі 19,5% засуджаных алімэнтаў удаецца атрымаць адзінокаму бацьку. Астатнія даўжнікі робяць усё магчымае, каб не плаціць – прыхоўваюць свае даходы, просяць наймальніка, каб даў магчымасьць працаваць нелегальна, а нават выяжджаюць з краіны. Польскае грамадзтва, на жаль, дазваляе такія выхадкі. Даўжнік можа разьлічваць на падтрымку працадаўцаў і знаёмых.
Ёсьць краіны, дзе каэфіцыент спагнаньня алімэнтаў вельмі высокі. У Даніі амаль 90% бацькоў іх плаціць. Калі ня плаціць бацька, то робіць гэта за яго дзяржава, таму дзяржаўныя органы зацікаўленыя ў тым, каб алімэнты спагнаць з даўжніка. У Польшчы як правіла адзінокі бацька сам прымушаны змагацца за грошы.
Gazeta Wyborcza/нг