Варшава: выстава ўнікальных калядных паштовак
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.01.2017 15:02
Уладальнік калекцыі падкрэсьлівае, што многія паштоўкі зьяўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва.
pixabay.com/CC0 Creative Commons
У варшаўскай Цэнтральнай сельскагаспадарчай бібліятэцы да канца студзеня можна паглядзець выставу калядных паштовак. Уладальнік калекцыі падкрэсьлівае, што многія паштоўкі зьяўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва.
«Яны паказваюць працы даваенных і цудоўных сучасных артыстаў, ілюстратараў кніг, якія захапіліся вобразам Трох каралёў і прэзэнтуюць яго на сваіх паштоўках», – кажа Мар’ян Салабадоўскі.
Калекцыя некалькіх дзясяткаў паштовак утрымлівае шмат даваенных картак, найстарэйшая паходзіць з 1909 году. «Можна пабачыць паштоўкі сучасных ілюстратараў, між іншым, Яна Марціна Шанцэра, Марыі Арлоўскай-Габрысь, скульптара Юзэфа Вільконя», – пералічвае Мар’ян Салабадоўскі.
Ён зазначае, што даваенныя паштоўкі – гэта рэпрадукцыі карцін Пятра Стахевіча, Адама Сэтковіча ці Барбары Яноўскай-Рыхтэр. Калекцыя прадстаўляе паштоўкі, выкананыя рознай тэхнікай.
ав